wd wp Пошук:

Лазар Майсеевіч Кагановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кагановіч. Лазар Майсеевіч Кагановіч (руск.: Лазарь Моисеевич Каганович; 10 (22) лістапада 1893, вёска Кабаны, цяпер Чарнобыльскі раён, Кіеўская вобласць, Украіна — 25 ліпеня 1991) — расійскі рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, блізкі паплечнік Сталіна. Кандыдат у члены ЦК РКП(б) (1923—1924), член ЦК партыі (1924—1957), член Аргбюро ЦК УКП(б) (1924—1925, 1928—1946), сакратар ЦК УКП(б) (1924—1925 , 1928—1939), кандыдат у члены Палітбюро ЦК УКП(б) (1926—1930), член Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1930—1957).

Біяграфія

Нарадзіўся ў беднай яўрэйскай сям’і. У 13-гадовым узросце з’ехаў у пошуках заробку ў горад Кіеў, дзе ўладкаваўся на гарбарны завод. 1911 залучаны ў рэвалюцыйны рух старэйшым братам Міхаілам. Член РСДРП (б) з 1911 года. Прымаў актыўны ўдзел у працы прафсаюза гарбароў.

У 1915 годзе Лазар Кагановіч арыштаваны і высланы ў родную вёску Кабаны, пасля чаго перайшоў на нелегальнае становішча і разам з жонкай Марыяй перабраўся ў Юзаўку (з 1924 года — горад Данецк), дзе пасля Лютаўскай рэвалюцыі стаў намеснікам старшыні Юзаўскага Савета і старшынёй саюза гарбароў.

Вясной 1917 года Кагановіч па заданні партыі накіраваны ў войска для прапагандысцкай працы. У сакавіку-красавіку 1917 года ён старшыня ваеннай арганізацыі бальшавікоў у Самары. У чэрвені 1917 гады прымае ўдзел у пасяджэннях Усерасійскай канферэнцыі ваенных арганізацый пры ЦК РСДРП (б) у Петраградзе, дзе яго абіраюць у склад Усерасійскага бюро ваенных арганізацый.

Пасля вяртання з войска, Кагановіча зноў арыштоўваюць і накіроўваюць на фронт, але ў Гомелі намаганнямі мясцовых бальшавікоў яго вызваляюць, і са жніўня 1917 года ён становіцца ў Гомелі старшынёй Палескага камітэта РСДРП (б), што адыграла значную ролю ў прыходзе бальшавікоў да ўлады у Гомелі і Магілёве.

Пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі Л. М. Кагановіч становіцца адным з арганізатараў стварэння Чырвонай Арміі: у 1918 годзе ён камісар арганізацыйна-агітацыйнага аддзела Усерасійскай калегіі па арганізацыі Чырвонай Арміі, што дазволіла яму ўсталяваць асабістыя сувязі з шэрагам вядомых бальшавікоў.

У сярэдзіне лета 1918 года Кагановіч накіраваны ў Ніжні Ноўгарад, які стаў прыфрантавым горадам у сувязі з прасоўваннем частак чэхаславацкага корпуса. Тут, з мая 1918 г. па жнівень 1919 года, ён займаў пасады старшыні Ніжагародскага губернскага Камітэта РКП (б) і губернскага Выканаўчага Камітэта.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Lazar Moiseyevich Kaganovich // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (45):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Катэгорыя·Народныя камісары нафтавай прамысловасці СССР
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Першыя сакратары Маскоўскага абкама КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 1 склікання
Катэгорыя·Народныя камісары
Катэгорыя·Народныя камісары шляхоў зносін СССР
Катэгорыя·Мемуарысты СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 4 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены Палітбюро ЦК КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Карэльскай АССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 3 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Сакратары ЦК КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 25 ліпеня
Катэгорыя·Міністры шляхоў зносін СССР
Катэгорыя·Міністры прамысловасці будаўнічых матэрыялаў СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
Катэгорыя·Члены УЦВК
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 2 склікання
Катэгорыя·Першыя сакратары ЦК КП Украіны
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Народныя камісары цяжкай прамысловасці СССР
Катэгорыя·Члены Аргбюро ЦК УКП(б)
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве