wd wp Пошук:

Кітаеўская сінагога

Кітаеўская сінагога, таксама вядома як Сінагога хасідаў з Койданава — колішняя хасідская сінагога ў Мінску. Дзейнічала ў канцы XIX — пачатку XX ст. Размешчана ў глыбіні квартала Траецкага прадмесця па вул. Аляксандраўскай (цяперашні адрас вул. Максіма Багдановіча, 9А). Цяпер у будынку размяшчаецца Дом прыроды.

Гісторыя

«Кітаеўцамі» (а таксама «скакунамі» і «кар[а]лінцамі») называлі хасідаў, у адрозненне ад літвакоў, і «кітаеўскія» сінагогі былі ў многіх гарадах цяперашняй Беларусі. Паводле ж мінскай гарадской легенды назва сінагогі паходзіць ад імя купца Баруха Кітаеўскага, які ёю валодаў, і гэты міф вельмі распаўсюджаны.

Пабудавана ў пачатку 19 ст. (паводле іншых звестак у 1874) хасідамі з Койданава. Была асноўным малельным домам для хасідаў старога горада, вельмі папулярным сваёй музыкай для набажэнстваў, найперш вядомымі спевамі Янкеля Тэлеханера (Целеханера).

У суседнім будынку, які выходзіў фасадам на вул. Аляксандраўскую (цяперашні адрас вул. Максіма Багдановіча, 9), размяшчалася хасідская («кітаеўская») ешыва.

У 1970-я гады будынак сінагогі адрамантаваны і перададзены Дому прыроды.

Архітэктура

Аднапавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак на высокім цокалі, накрыты двухсхільным дахам. Сцены фасадаў расчлянёны лапаткамі, прарэзаны высокімі лучковымі вузкімі вокнамі. Тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі, у тымпанах якіх неглыбокія паўкруглыя нішы з дэкаратыўнымі калонамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сінагогі Мінска
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·XIX стагоддзе ў Мінску
Катэгорыя·З’явіліся ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·Траецкае прадмесце
Катэгорыя·Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)