wd wp Пошук:

Кірыл Максімавіч Радзівонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзівонаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кірыл Радзівонаў (нар. 9 мая 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з галоўнай камандай, прыцягваўся да яе матчаў, аднак заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2]. 10 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Іслачы» (3:1). Далей стаў трывала гуляць у стартавым складзе, але пазней пачаў заставацца на лаўцы запасных, прыцягваўся да дубля. У снежні 2020 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама»[3].

У пачатку 2021 года рыхтаваўся да новага сезона з дублем дынамаўцаў, некаторы час знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама», а ў сакавіку на правах арэнды стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[4]. Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйскай каманды, дапамог ёй па выніках сезона 2021 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з мінскім «Дынама»[5]. Пазней праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», а ў лютым зноў быў арандаваны «Белшынай»[6].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльДынама10
2018дубльДынама190
2019дубльДынама281
2020 (1)дубльДынама112
2020 (2)Д1Смалявічы70
2021Д2Белшына301

Зноскі

  1. Kirill Rodionov // Transfermarkt — 2000.
  2. Игроки минского «Динамо» Халимончик, Демченко, Ложкин и Родионов перешли на правах аренды в «Смолевичи»
  3. 10 футболистов покинули “Смолевичи”
  4. Кирилл Родионов стал игроком “Белшины”
  5. Прицел Ориньо, толпа “ИНП” и загадочный Джордж. Репортаж со спарринга минского “Динамо” и “Ислочи”
  6. “Белшина” вновь арендовала у минского “Динамо” Кирилла Родионова
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных