wd wp Пошук:

Кірыл Анатолевіч Набабкін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кіры́л Анато́левіч Наба́бкін (руск.: Кирилл Анатольевич Набабкин; 8 верасня 1986, Масква, СССР) — расійскі футбаліст, крайні абаронца клуба ЦСКА. Выступаў за маладзёжную, другую і асноўную зборныя Расіі.

Пачынаў кар’еру ў «Маскве»», а ў 2009 годзе перайшоў у ЦСКА, за які гуляе і дакуль. За зборную Расіі згуляў два матчы, быў у яе складзе на чэмпіянаце Еўропы 2012. Трохкратны чэмпіён Расіі (2012/13, 2013/14, 2015/16), двухкратны сярэбраны прызёр (2010, 2014/2015), бронзавы прызёр (2011/12), двухкратны ўладальнік Кубка Расіі (2011, 2013) і Суперкубка (2013, 2014). У 2009 годзе быў уключаны ў спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі пад 3-м нумарам, як правы абаронца.

Кар’ера

Раннія гады

Займацца футболам Набабкін пачаў у футбольным клубе «Спартак» (Масква), але крыху пазней Кірыл перайшоў у дзіцяча-юнацкі клуб «Тарпеда-ЗІЛ», выпускніком якога ў выніку і стаў.

Першы прафесійны кантракт падпісаў з футбольным клубам «Масква» ў 16-гадовым узросце[3], аднак гуляў спачатку выключна ў рэзервовай камандзе. У 2004 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Расіі сярод дублюючых складаў. У асноўным складзе «Масквы» Набабкін дэбютаваў 13 ліпеня 2005 года ў матчы 1/16 Кубка Расіі супраць махачкалінскага «Дынама», а першы матч у Прэм’ер-лізе правёў 3 жніўня 2005 года супраць ЦСКА.

ЦСКА

Пасля заканчэння сезона 2009 года, у якім Набабкін праявіў сябе як адзін з лідараў «Масквы», Кірыл падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА. У складзе армейцаў ён у першым жа сезоне стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату, а ў наступным годзе пераможцам Кубка Расіі.

Міжнародная кар’ера

1 чэрвеня 2012 года Набабкін дэбютаваў у зборнай Расіі ў матчы супраць зборнай Італіі, які скончыўся перамогай зборнай Расіі з лікам 0:3, адгуляўшы ўвесь матч.

Дасягненні

ЦСКА

Зноскі

  1. Kirill Nababkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kirill Nababkin // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Кирилл Набабкин Архівавана 17 ліпеня 2012.. Gazeta.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Расіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў