wd wp Пошук:

Кірк Дуглас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дуглас.

Кірк Ду́глас (англ.: Kirk Douglas, сапраўднае Ісэр Даніеловіч; 9 снежня 1916, Амстэрдам, Нью-Ёрк, ЗША — 5 лютага 2020) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар. Амерыканскі Інстытут Кіно прызнаў яго адным з лепшых кінаакцёраў усіх часоў.

Кар’ера

Сын Гершэля Даніловіча і Брыны Занглель, гомельскіх яўрэяў, якія ў 1908 годзе эмігравалі ў ЗША. Прафесійна займаўся барацьбой ва Універсітэце Святога Лаўрэнція. Неўзабаве атрымаў адукацыю ў Амерыканскай Акадэміі Драматычнага Мастацтва ў Нью-Ёрку. У 19411945 служыў на Флоце. Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны працаваў у рэкламнай сферы, у тэатры і на радыё. У 1946 годзе з дапамогай актрысы Лорэн Бекал, сваёй аднакласніцы па Акадэміі Драматычнага Мастацтва, быў упершыню запрошаны ў кіно.

За сваю акцёрскую кар’еру Кірк Дуглас тройчы намінаваўся на «Оскар» (за свае ролі ў фільмах «Чэмпіён», «Злодзей і прыгажуня» і «Прага жыцця»), аднак саму ўзнагароду атрымаў толькі ў 1996 за 50-гадовую працу ў кіно. За свой унёсак у кінаіндустрыю атрымаў шэраг узнагародаў, у тым ліку ў 1984 атрымаў зорку на Галівудскай Алеі Славы, а ў кастрычніку 2004 у гонар яго быў названы праспект у горадзе Палм-Спрынгз, штат Каліфорнія.

Займаецца гуманітарнай дапамогай, за што атрымаў Прэзідэнцкі Медаль за Свабоду ў 1981, Ордэн Французскага Легіёна ў 1985 і Нацыянальны Медаль за дасягненні ў галіне мастацтва ў 2005. Пэўны час быў паслом добрай волі ў Дэпартаменце ЗША.

У 1996 годзе Кірк Дуглас перанёс інфаркт і на пэўны час страціў магчымасць размаўляць.

Асабістае жыццё

Дуглас жанаты двойчы. Першы раз — з Даянай Дыл (ажаніліся 2 лістапада 1943, развяліся ў 1951), ад якой мае двух сыноў — акцёра Майкла Дугласа (нарадзіўся 5 верасня 1944) і прадзюсара Джоэля Дугласа (нарадзіўся 23 студзеня 1947). Другая яго жонка — Энн Буйдэнс (ажаніліся 29 мая 1954), іх дзеці — прадзюсар Пітэр Вінсент Дуглас (нарадзіўся 23 лістапада 1955) і акцёр Эрык Дуглас (чэрвень 19586 ліпеня 2004). Мае пяцёх унукаў.

Фільмаграфія

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Kirk Douglas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kirk Douglas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Luling T. V. Kirk Douglas, Hollywood Legend, Dead At 103(untranslated): 2005. Праверана 5 лютага 2020.
  4. Kirk Douglas // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  5. Kirk Douglas // Kirk Douglas, a Star of Hollywood’s Golden Age, Dies at 103 / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 6 лютага 2020.
  6. Kirk Douglas // Kirk Douglas, Chiseled Actor From Hollywood’s Golden Age, Has Died — New York, N.Y.: Dow Jones & Co., 1889. — ISSN 0099-9660; 2574-9579 Праверана 6 лютага 2020.
  7. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  8. Notable Past Students — 1884. Праверана 15 студзеня 2020.
  9. Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Стагадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
Катэгорыя·Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ўклад у кінематограф
Катэгорыя·Пахаваныя на Вествудскіх могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Перамогі ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Выпускнікі Амерыканскай акадэміі драматычнага мастацтва
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Беверлі-Хілз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь»
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Акцёрскія дынастыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША