wd wp Пошук:

Кюльтэпэ-Каніш

Рэшткі будынкаў бронзавага века

Кюльтэпэ-Каніш (ад турэцк.: Kültepe “папяловы пагорак”) — археалагічны помнік у турэцкай правінцыі Кайсеры на месцы старажытнага паселішча Каніш (Неса).

Гісторыя

У 2 тысячагоддзі да н. э. Каніш з’яўляўся важным эканамічным цэнтрам, дзе месцілася калонія асірыйскіх гандляроў. У розныя часы належыў хетам і хурытам.

Археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1925 г.

Апісанне

Дыяметр усяго старажытнага паселішча складае каля 2,5 км. Помнік уключае Верхні пагорак (550 м х 500 м) і Карум. На Верхнім пагорку паселішча ўзнікла ў раннім бронзавым веку і праіснавала да канца рымскага перыяда. Усяго налічваюць 4 археалагічныя пласты.

Карум (на мове асірыйцаў “набярэжная”), або Ніжні горад быў населены ў 2 тысячагоддзі да н. э. на працягу 300 гадоў. Менавіта ў ім знаходзілася гандлёвая калонія.

Ахова

У 2014 г. Кюльтэпэ-Каніш быў ўнесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Хецкае царства
Катэгорыя·Старажытныя гарады
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Турцыі