wd wp Пошук:

Курт Кофка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кофка. Курт Кофка (ням.: Kurt Koffka; 18 сакавіка 1886, Берлін - 22 лістапада 1941, Нортхемптан) — нямецка-амерыканскі псіхолаг. Разам з Максам Вертхеймерам і Вольфгангам Кёлерам лічыцца адным з заснавальнікаў гештальтпсіхалогіі.

Біяграфія

Навучаўся ў Берлінскім універсітэце ў Карла Штумпфа, у 1909 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі. Таксама на працягу 1 года навучаўся ў Эдынгбургскім універсітэце ў Шатландыі. Пасля заканчэння навучання працаваў ва Франкфурцкім універсітэце, у 1911 годзе стаў прыват-дацэнтам ў універсітэце горада Гісена, дзе разам з Кёлерам ўдзельнічаў у эксперыментах Вертхеймера, прысвечаных вывучэнню ўспрымання руху. У 1918 годзе - прафесар універсітэта, прапрацаваў у ім да 1924 года.

З 1924 гады наведваў розныя амерыканскія ўніверсітэты, быў прафесарам Корнельскага, Чыкагскага і Вісконсінскага ўніверсітэтаў. У 1927 годзе заняў пасаду прафесара каледжа Сміта ў Нортхемптан. З 1939 года - прафесар Оксфардскага ўніверсітэта.

Разам з Вертхеймерам і Кёлерам ў 1921 годзе заснаваў часопіс «Psychologische Forschung» (Псіхалагічнае даследаванне).

У працы “Асновы псіхічнага развіцця” (1921) ужыў метады гештальтпсіхалогіі для даследавання псіхічнага развіцця дзіцяці. Галоўная праца Кофкі - «Прынцыпы гештальтпсіхалогіі» (1935).

Зноскі

  1. 1 2 Kurt Koffka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kurt Koffka // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Kurt Koffka // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Коффка Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. 1 2 Brockhaus Enzyklopädie Праверана 21 мая 2021.
  6. Коффка Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Масачусетсе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Псіхолагі Германіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Псіхолагі ЗША
Катэгорыя·Постаці гештальтпсіхалогіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Выкладчыкі Гісенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе