wd wp Пошук:

Кукіга

Кукі́га[1] (трансліт.: Kukiha, руск.: Кукига) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 31 км на захад ад Мар’інай Горкі, 57 км ад Мінска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы.

Гісторыя

У 1940 годзе пасёлак у Сяргеевіцкім сельсавеце Рудзенскага раёна. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1942 года вёска спаленая нацысцкімі войскамі. Пасля вайны вёска адноўленая[2].

29 чэрвеня 2006 года вёска перададзеная з ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавета ў склад Праўдзінскага пасялковага савета[3]. Да 28 траўня 2013 года ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета ўключаная ў Навапольскі сельсавет[4].

Насельніцтва

Спіс вуліц

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Кукіга // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  3. «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Архівавана 22 кастрычніка 2020. (руск.)
  4. Рашэнне мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 траўня 2013 Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
  5. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навапольскі сельсавет
Катэгорыя·Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы