wd wp Пошук:

Ксаўе Далан

Ксаўе́ Дала́н (поўнае імя Ксаўе Далан-Тадрос, фр.: Xavier Dolan-Tadros) — канадскі акцёр, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 сакавіка 1989 года ў Манрэалі правінцыі Квебек, Канада. Дэбютаваў у вельмі юным узросце, здымаючыся ў рэкламных роліках для аптэчнай кампаніі. Затым здымаўся ў фільмах і серыялах, у якасці дзіцячага акцёра. У 2006 годзе зняўся ў кароткаметражцы «Люстраное лета» рэжысёра Эцьена Дэсрасьерс, якая выйграла «Берлінале», у 2007 годзе ў «Пакутніцах» Паскаля Лаж’е.

Рэжысёрскі дэбют — фільм «Я забіў сваю маму», які сам Далан апісвае як напаўаўтабіяграфічны, не хаваючы таго факту, што ён гей[1]. Фільм выйграў тры намінацыі ў праграме «Двухтыднёвік рэжысёраў» Канскага кінафестывалю ў 2009 годзе[2], а таксама быў намінаваны Канадай на Оскар.

У 2009 годзе Далан здымае фільм «Уяўнае каханне», які выйграў «Prix Regard Jeune» праграмы «Асобы погляд» Канскага кінафестывалю і ўзнагароду Сіднейскага кінафестывалю.

Трэці фільм Далана «Laurence Anyways» будзе пра транссексуалаў[3]. Сцэнарый ужо напісаны[4], здымкі пачнуцца ўлетку 2011-га.[5] Прэм’ера назначана на 2012 год.

У 2009 годзе ўдзельнічаў у дубляванні мультсерыяла «Паўднёвы Парк» на французскую мову — Далан агучыў Стэна[6].

Дачыненні з Беларуссю

У пазаконкурснай праграме ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» ў 2014 годзе была прадстаўлена рэтраспектыва Ксаўе Далана «Уяўнае каханне», у рамках якой былі паказаны стужкі «Я забіў сваю маму» (2009), «І ўсё ж Ларанс» (2012), «Том на ферме» (2013)[7].

Фільмаграфія

Акцёр

Рэжысёр і сцэнарыст

Зноскі

  1. «Xavier Dolan on being gay, getting bashed» May 24, 2009.
  2. «Québécois filmmaker electrifies Cannes» Архівавана 3 сакавіка 2016.. The Globe and Mail, May 25, 2009.
  3. Bélanger, Cédric. Xavier Dolan gagne trois prix a Cannes(нявызн.) , Canoe (22 мая 2009). Праверана 25 мая 2009. Архівавана 7 чэрвеня 2011.
  4. Provencher, Normand. Xavier Dolan(нявызн.) , Le Soleil (15 мая 2009). Праверана 27 мая 2009.
  5. Laurence Anyways (2012) - IMDb на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
  6. South Park to air in French this fall (нявызн.), CBC News (14 August 2009). Праверана 15 жніўня 2009.
  7. Ксаўе Далан. Уяўнае каханне. Старонка на сайце Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшую рэжысуру
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манрэалі
Катэгорыя·Рэжысёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Прадзюсары Канады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Рэжысёры Канады
Катэгорыя·Кінарэжысёры Канады
Катэгорыя·Рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сцэнарысты Канады
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Акцёры Канады