wd wp Пошук:

Крыштаф Арцішэўскі

Крыштаф Арцішэўскі (польск.: Krzysztof Arciszewski; 1592, маёнтак Рагалін, Польшча — 1656) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай, шляхціц герба Праўдзіц, галандскі генерал і генерал кароннай артылерыі Рэчы Паспалітай (1646—1650).

Біяграфія

Нарадзіўся 9 снежня 1592 года ў арыянскай шляхецкай сям’і. З-за ганенняў на арыян у Польшчы Крыштаф Арцішэўскі выхоўваўся ў беластоцкіх маёнтках Радзівілаў і пры двары Крыштафа Радзівіла ў Біржах. Як кліент Радзівіла і выдатны знаўца рускай (старабеларускай) мовы, атрымаў у 1619 годзе пасаду пісара рускай мовы ў ягонай канцылярыі. Далейшае ягонае жыццё было цесна звязана з родам Радзівілаў і інтарэсамі пратэстантаў ВКЛ. У 1622 годзе кіраваў абаронай Біржанскага замка ад шведскага войска. У 1623 годзе за забойства асабістага ворага шляхціца П. Бжазніцкага, які забраў яго родавы маёнтак, Арцішэўскі быў асуджаны на баніцыю. З 1624 года ў Галандыі. Як стэпендыят Радзівіла, Арцішэўскі вывучаў артылерыю ды навігацыю ў Лейдэнскім ўніверсітэце. У 1627—1629 кіраўнік гуртка студэнтаў-пратэстантаў з ВКЛ ва ўніверсітэце г. Седан. У 1629 годзе завербаваўся на службу ў галандыйскую Вест-Індскую кампанію і атрымаў пасаду капітана флоту Галандыйскай Індыі (Бразіліі і Сурымата). У Бразіліі ў войнах Галандыі супраць Іспаніі атрымаў хуткую кар’еру і ў 1637 прызначаны камандуючым 7-тысячнай галандскай арміяй у Бразіліі. Але зацяжны канфлікт Арцішэўскага з губернатарам Галандскай Індыі графам Янам Морыцам Насаў, прымусіў Арцішэўскага пакінуць службу і вярнуцца ў Амстэрдам. У 1637 годзе ўдзельнічаў у аблозе г. Брэда, якой кіраваў прынц Фрэдэрык Аранскі. У 1642 годзе галандыйскі вучоны Герард Вос (нідэрл.: Gerard Voss) выдаў у Амстэрдаме адно з першых даследванняў паганскіх культаў індзейцаў Амерыкі «De theologia gentili et physiologia christiana sive de origine et progressu idolatriae». Значная частка кнігі, паводле прызнання аўтара, была пабудавана на этнаграфічных занатоўках, зробленых Арцішэўскім у Бразіліі. На аснове назіранай у амерыцы інфармацыі галандскі картограф і выдавец Ян Блаў (нідэрл.: Jan Blaeu) надрукаваў у 1650 годзе ў Амстэрдаме адну з першых карт Бразіліі. У легендзе карьы Блаў змясьціў кароткае лацінскае прысвячэнне Арцішэўскаму і яго герб «Праўдзіц». У 1643 годзе, магчыма, у камерцыйных мэтах, Арцішэўскі падрыхтаваў у Амстэрдаме трактат аб лячэнні падагры «Epistola de padagra curata per doctorem Andream Cnevffelivm», які выдаў Блаў (паводле Арцішэўскага, яго ўкраінскі сябар доктар Андрэй Глянеўскі вынайшаў цудадзейны сродак ад падагры, які дапамог Арцішэўскаму). У 1648 годзе, у час казацкага паўстання, арцішэўскі вярнуўся на бацькаўшчыну, у Польшчу, і быў прызначаны Каралём генералам артылерыі. Кіраваў абаронай Львоваад войска Б. Хмяльніцкага. Аднак з-за фінансавай спрэчкі са сваім намеснікам К. Семяновічам пакінуў войска і вярнуўся ў Амстэрдам. Пасля заключэння Кейданскай Уніі 1655 года, на заклік Януша Радзівіла зноў выехаў у Рэч Паспалітую. Па яго прыкладзе пакінуў службу ў Даніі ягоны брат палкоўнік Гальяш Арцішэўскі. Па дарозе Арцішэўскі захварэў і спыніўся ў пратэстантскім мястэчку Лешна, дзе і памёр. Харугва каталіцкае шляхты выцягнула цела Арцішэўскага «як здрадцы і ерэтыка» з труны ды спаліла яго на ростанах. Пра гэта з абурэннем пісалі тагачасныя англійскія ды галандскія газеты. Арцішэўскі быў сябрам вядомых пратэстанскіх дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага Рысінскага ды Вішаватага. Арцішэўскі — аўтар шэрагу вершаў, у якіх, між іншым, называў сябе грамадзянінам свету. Помнік Арцішэўскаму існуе ў бразільскім горадзе Рэсыфі правінцыі Пэрнамбуку. Частка архіву Арцішэўскага захоўвалася ў Нясвіжскім замку, цяпер у Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Адміралы
Катэгорыя·Удзельнікі казацка-сялянскай вайны (1648—1651)
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Генералы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў 1656 годзе
Катэгорыя·Польскія браты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Генералы артылерыі кароннай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Польскія кальвіністы
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка