wd wp Пошук:

Крыштальная пячора

Крышта́льная пячора (Крыўчэнская пячора, укр.: Кришталева печера) — карставая пячора ў гіпсе на тэрыторыі Цярнопальскай вобласці Украіны. Адна з найбуйнейшых пячор у краіне.

Сумарная працягласць пячоры складае 22 км, амплітуда — 10 м. Уяўляе сабой складаную лабірынтавую сістэму хадоў, выпрацаваных пераважна па вертыкальных тэктанічных расколінах. Пячора сухая, пастаянная тэмпература паветра складае каля 10 °C. Дэкараваная карбанатнымі нацёкамі і гіпсавымі крышталямі (часам у выглядзе махроў).

Крыштальная пячора вядомая з 1721 года. Цяпер помнік прыроды; абсталяваная для экскурсій (працягласць маршруту — 3 км).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геаграфія Цярнопальскай вобласці
Катэгорыя·Пячоры Украіны
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пячоры ў гіпсах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Карставыя пячоры