wd wp Пошук:

Крысціна Юханесан

Крысціна Юханесан (шведск.: Christina Johannesson, 21 лютага 1964) — шведскі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь (з 4 верасня 2017 года).

Біяграфія

У 1983—1988 гадах вучылася ва Упсальскім універсітэце.

Працавала ў генеральным консульстве Швецыі ў Санкт-Пецярбургу, Пасольстве Швецыі ў Расійскай Федэрацыі, прадстаўніцтве Швецыі пры Еўрасаюзе ў Бруселі[1].

2 кастрычніка 2017 года Крысціна Юханесан уручыла даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку[2].

Валодае англійскай, рускай і беларускай мовамі.

Зноскі

  1. Новы пасол Швецыі пачала працаваць у Беларусі
  2. Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы ад новых кіраўнікоў дыпмісій у Беларусі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Паслы Швецыі ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў