wd wp Пошук:

Крысціна Сяргееўна Ціманоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціманоўская. Крысці́на Сярге́еўна Цімано́ўская (нар. 19 лістапада 1996, Клімавічы, Беларусь) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на кароткія дыстанцыі. Майстар спорту Беларусі.

Біяграфія

Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў бегу на 200 метраў з вынікам 23.87[6].

Пераможца Рэспубліканскай універсіяды 2016 года ў бегу на 200 метраў з вынікам 23.74[6].

Сярэбраная прызёрка Чэмпіяната Еўропы сярод моладзі 2017 года ў бегу на 100 метраў з вынікам 11,54.

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў 17 жніўня 2020 года разам з іншымі спартсменамі Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы і членамі калектыва Рэспубліканскага цэнтра па лёгкай атлетыцы асудзіла гвалт і назвала дзеянні сілавых структур незаконнымі і непрымальнымі[7].

У 2021 годзе Крысціна Ціманоўская кваліфікавалася для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа на дыстанцыях 100 і 200 метраў. Пасля таго як дзве беларускія спартсменкі не былі дапушчаны да ўдзелу ў эстафеце 4х400 метраў з прычыны недастатковай колькасці допінг-проб, беларускае спартыўнае кіраўніцтва ўключыла ў спіс удзельніц Крысціну Ціманоўскую, якая не ўдзельнічала ў спаборніцтвах на данай дыстанцыі на прафесійным узроўні. 30 ліпеня спартсменка заявіла, што яна не ўдзельнічала ў прыняцці гэтага рашэння і даведалася пра яго постфактум, а таксама раскрытыкавала спартыўнае кіраўніцтва[8][9]. Вечарам таго ж дня на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» пачалося цкаванне спартсменкі[10].

1 жніўня беларуская дэлегацыя адхіліла Крысціну Ціманоўскую ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях «у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам» і паспрабавала пасадзіць спартсменку на самалёт, каб вывезці ў Мінск[11][12]. Ціманоўская назвала хлуснёй афіцыйную прычыну і заявіла, што дактары яе не аглядалі. Спартсменка адмовілася пакідаць Токіа і запрасіла дапамогі ў Міжнароднага алімпійскага камітэта[13][14].

З намеснікам прэм’ер-міністра Польшчы Пятром Гліньскім, 9.8.2021

5 жніўня Крысціна Ціманоўская прыбыла па гуманітарнай візе ў Варшаву[15]. 9 жніўня на сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Польшчы Пятром Гліньскім(польск.) бел. выказала зацікаўленасць працягнуць спартыўную кар’еру, ёй прызначана спартыўная стыпендыя[16].

28 чэрвеня 2022 года атрымала польскае грамадзянства па рашэнню прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды [17].

Зноскі

  1. Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  2. 1 2 Легкая атлетика // Токио 2020 / Команда — Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 10 жніўня 2021.
  3. http://noc.by/ii-evropeyskie-igry/team/Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь.
  4. https://www.liberation.fr/sports/jeux-olympiques/interdite-de-concourir-et-emmenee-a-laeroport-la-sprinteuse-bielorusse-krystsina-tsimanouskaya-demande-lasile-en-autriche-20210801_PLFKDENOVJBUHITYXZ77EZEF5Y/ Праверана 1 жніўня 2021.
  5. https://belsat.eu/news/30-08-2022-byagunnya-krystsina-tsimanouskaya-atrymala-polskae-gramadzyanstva/
  6. 1 2 Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
  7. 17 августа прошлого года в инстаграме спортсменки Кристины Тимановской был опубликован пост с текстом:
  8. «Они накосячили с девчонками» — белорусская легкоатлетка Тимановская заявила, что «очень крутое начальство» поставило ее на эстафету на Олимпиаде без ее ведома
  9. Из-за косяка чиновников (они включили дурака и не признают вину) у беларусов в Токио подвисла эстафета 4 по 400
  10. Нет результата — нужен скандал. Тирада возмущения в соцсетях от легкоатлетки Кристины Тимановской. 31.07.2021
  11. Бегунью Тимановскую тренеры отстранили от участия в Олимпийских играх, ее хотели посадить на самолет из Токио
  12. Бегунью из Беларуси насильно депортируют из Токио. Она отказалась бежать эстафету на Олимпиаде-2020
  13. БФСС обратился в МОК с требованием пожизненной дисквалификации и лишением аккредитации на ОИ Моисевича, Шумака, Юрчика и Довгалёнка, 2.08.2021
  14. «Боюсь, что в Беларуси меня могут посадить в тюрьму». Кристина Тимановская может попросить политического убежища в Австрии // Sports.ru, 1.08.2021
  15. novychas.by
  16. web.archive.org
  17. Бягуння Крысціна Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Бегуны на кароткія дыстанцыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавічах
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны Беларусі па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных