wd wp Пошук:

Крынічнік раллявы

Крынічнік раллявы[3] (Veronica agrestis) — від кветкавых травяністых раслін роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Апісанне

Аднагадовая расліна 8—20 (30) см вышынёй. Лісце супратыўнае, каротка-чарашковае. Ліставая пласціна шырока яйкападобная, неглыбока зубчастая з закругленымі зубцамі. Кветкі адзінкавыя ў пазухах лісця. Кветкавае сцябло адхіляецца ўніз на стадыі плоданашэння. Чашалісцікаў 4, яны ланцэтна-яйкападобныя, з 3 жылкамі, даволі тупыя, не перакрываюцца, валасістыя, па меншай меры, вонкі. Вяночак амаль радыяльна сіметрычны, белы і звычайна блакітна-фіялетавы, шырынёй 3-6 мм, зрослы, 4-лопасцевы. Тычынак 2. Каробачка жаўтлява-карычневая, рассеяна-залозістая. Слупок ледзь выдаецца з выемкі каробачкі[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Паўночнай Афрыцы, Еўропе, Ізраілі, Іарданіі; інтрадукаваны ў некаторых іншых краінах[5][6][7].

Ва Украіне від расце на палях, пакладах, у садах — у Закарпацкай (Ужгарад, Вынаградзіўскі раён, с. Чарнатысіў(руск.) бел.), Львоўскай (г. Драгобыч), Ровенскай (г. Радывыліў) абласцях, рэдка.

Таксанамія

Від Крынічнік раллявы ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).

  яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II)   яшчэ ад 300 да 500 відаў
       
  парадак Ясноткакветныя     род Крынічнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Трыпутнікавыя     від
Крынічнік раллявы
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 90 родаў  
     

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. luontoportti.com (нявызн.). (англ.)
  5. plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)
  6. bgbm.org (нявызн.). (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov (нявызн.). (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Крынічнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі