Крашне́ва[1] (трансліт.: Krašnieva, руск.: Крашнево) — былая вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіла ў склад Курапольскага сельсавета.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Паставы, пазней у складзе гміны Варапаева Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
Да 28 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Жукоўшчынскага сельсавета[2], да 18 снежня 2009 года — у склад Белькаўскага сельсавета[3]. Скасавана ў 2019 годзе[4].