wd wp Пошук:

Красны Свет

Кра́сны Свет[1] (трансліт.: Krasny Sviet, руск.: Красный Свет) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Старабудскага сельсавета.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 10 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планоўка складаецца з двух кароткіх амаль паралельных паміж сабой шыротных вуліц, забудаваных аднабакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).

У 1969 годзе ў пасёлак перасяліліся жыхары суседняга пасёлка Янаўка.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта