wd wp Пошук:

Краснаільск

Краснаільск[1] (укр.: Красноїльськ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Старажынэцкім раёне Чарнавіцкай вобласці Украіны за 8 км ад мяжы з Румыніяй. Большасць насельніцтва мястэчка размаўляе на румынскай мове.

Гісторыя

Паселішча, як і Чарнаўцы, упершыню згадана ў грамаце малдаўскага гаспадара Аляксандра Добрага. Толькі не ў 1408 г., а ў 1431 г. У 1696 г. ніжнюю частку вёскі, аддзеленую ракой, купіў шляхціц А. Ільскі. Яго прозвішча да гэтага часу захавалася ў назве паселішча - КраснаІЛЬСК. Верхняя ж частка называлася Красна Путна. У Краснай Путне па дарозе да вядомага манастыра ў Путне (цяпер тэрыторыя Румыніі) пабываў летам 1871 г. вялікі румынскі паэт-рамантык Міхай Эмінэску. У XIX — пачатку XX ст. у гэтых мясцінах жыла вялікая калонія немцаў. Сучасны Краснаільск паўстаў як пасёлак гарадскога тыпу ў 1968 г., калі аб’ядналі ў адзін населены пункт дзве суседніх прыгранічных вёскі.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Старажынэцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Чарнавіцкай вобласці