wd wp Пошук:

Міхай Эмінэску

Міхай Эмінэску (рум.: Mihai Eminescu, /mi’haj e.mi’nes.ku/; сапраўднае прозвішча Эміновіч (Eminovici); 15 студзеня 1850, Баташані — 15 чэрвеня 1889, Бухарэст) — румынскі паэт, класік румынскай літаратуры.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 студзеня 1850 года ў Баташані ў шматдзетнай сям’і.

Вучыцца Міхая Эмінэску накіравалі ў Чарнаўцы ў нямецкую гімназію. Першы надрукаваны верш паэта — «Ля магілы Арона Пумнула» быў надрукаваны ў 1866 годзе ў часопісе «Слёзы ліцэістаў». Не скончыўшы навучання ў гімназіі ў Чарнаўцах Міхай па патрабаванні бацькі з’язджае на вучобу ў Вену, дзе становіцца вольным слухачом універсітэта і вывучае філалогію, філасофію і юрыспрудэнцыю. У гэты перыяд аўтар выдае цыкл вершаў і патрыятычную паэму «эпігонаў».

Восенню 1872 года паэт перабраўся ў Берлін, дзе да верасня 1874 года слухаў цыкл лекцый пры Берлінскім універсітэце. У верасні 1874 года паэт пераязджае ў горад Ясы ў пошуках заробку, дзе ўладкоўваецца выкладчыкам у гімназію, адначасова бібліятэкарам і школьным інспектарам. Знясільваючая праца, матэрыяльныя цяжкасці і духоўная нездаволенасць прыводзяць паэта да дэпрэсіі і псіхічнай хваробы ў 1883 годзе, якая, нягледзячы на пэўнае ​​паляпшэнне пасля лячэння, будзе пераследваць яго да канца жыцця. У гэтым жа 1883 годзе выходзіць адзіная прыжыццёвая кніга вершаў Эмінэску. І хоць імя паэта адразу атрымала прызнанне, ён ужо быў не здольны гэта ўсвядоміць. Памёр Эмінэску ў псіхіятрычным шпіталі ў Бухарэсце 15 чэрвеня 1889 года.

Беларускія пераклады

Творы М. Эмінэску перакладалі на беларускую мову Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Барадулін, Мікола Федзюковіч, Казімер Камейша, Таіса Бондар[5], Лявон Баршчэўскі, К. Коракс[6], Аксана Данільчык[7].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 24 кастрычніка 2018.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Library of the World’s Best Literature / пад рэд. C. D. Warner
  5. Эмінэску Міхай
  6. Выбраная паэзія: пераклад з румынскай: [да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Румыніяй і Рэспублікай Беларусь] / Міхай Эмінэску. - Мінск : Зміцер Колас, 2017. - 104, [1] с. - (Паэты планеты)
  7. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Спасылкі

Таіса Мікалаеўна Бондар

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Белу
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Румыніі
Катэгорыя·Памерлі ў Бухарэсце
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы на банкнотах
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў жудзецы Баташані
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Румынскамоўныя паэты
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 15 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1889 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Людзі, у гонар якіх названы кратар на Меркурыі