Краснаільск[1] (укр.: Красноїльськ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Старажынэцкім раёне Чарнавіцкай вобласці Украіны за 8 км ад мяжы з Румыніяй. Большасць насельніцтва мястэчка размаўляе на румынскай мове.
Паселішча, як і Чарнаўцы, упершыню згадана ў грамаце малдаўскага гаспадара Аляксандра Добрага. Толькі не ў 1408 г., а ў 1431 г. У 1696 г. ніжнюю частку вёскі, аддзеленую ракой, купіў шляхціц А. Ільскі. Яго прозвішча да гэтага часу захавалася ў назве паселішча - КраснаІЛЬСК. Верхняя ж частка называлася Красна Путна. У Краснай Путне па дарозе да вядомага манастыра ў Путне (цяпер тэрыторыя Румыніі) пабываў летам 1871 г. вялікі румынскі паэт-рамантык Міхай Эмінэску. У XIX — пачатку XX ст. у гэтых мясцінах жыла вялікая калонія немцаў. Сучасны Краснаільск паўстаў як пасёлак гарадскога тыпу ў 1968 г., калі аб’ядналі ў адзін населены пункт дзве суседніх прыгранічных вёскі.