wd wp Пошук:

Крампус

Кра́мпусфальклорны антрапаморфны персанаж з рагамі, якога апісвалі як «напалову казла, напалову дэмана»[1], каторы ў дні Раства карае дзяцей, якія пагана сябе паводзілі. Ён ёсць поўнай супрацьлегласцю Святому Мікалаю, які ўзнагароджвае харошых дзяцей падарункамі. Крампус ёсць адным з персанажаў, якія маюць дачыненне да Святога Мікалая ў некаторых краінах і рэгіёнах, такія як Аўстрыя, Баварыя, Харватыя, Чэхія, Венгрыя, Славакія, Славенія, у Паўднёвым Ціролі, Трэнціна і некаторых іншых частках Паўночнай Італіі[2][3]. Паходжанне гэтай постаці да канца не высветлена, некаторыя фалькларысты і антраполагі лічаць яго паходжанне дахрысціянскім.

У традыцыйных парадах і святочных мерапрыемствах, як Krampuslauf (Крампус бяжы), малады хлапец пераапранаецца ў Крампуса; такая цырымонія адбываецца штогод у бальшыні альпійскіх гарадоў[4].

Паходжанне

Святы Мікалай і Крампус наведваюць дзіця. Выява 1900-х гадоў

Апісваючы свае назіранні ў 1975 годзе ў часе пражывання ў невялікім горадзе Ірдынг у Штырыі, антраполаг Джон Лж. Гонігман пісаў:

" Фестываль святога Мікалая, які апісваецца, уключае агульнараспаўсюджаныя ў Еўропе элементы, у некаторых выпадках яны маюць свае карані ў дахрысціянскіх часах. Сам Мікалай стаў папулярным у Германіі прыблізна ў XII стагоддзі. Свята прысвечанае гэтаму заступніку дзяцей адбываецца толькі адзін раз узімку, калі дзеці становяцца аб’ектамі асаблівай увагі, іншыя святы — Дзень Святога Марціна, біблійны Дзень забойства немаўлят і Новы Год. Пераапранутыя чэрці, якія паводзяць сябе па-вар’яцку і прыносяць розныя нязручнасці, вядомыя ў Германіі прынамсі з XVI стагоддзя, а чэрці з маскамі жывёл, якія спалучаюць страшныя камічныя (schauriglustig) грымасы з’явіліся ў пастаноўках сярэднявечных цэркваў. У вялікай літаратуры, у бальшыні еўрапейскіх фалькларыстаў фігуруюць гэтыя істоты. ... У аўстрыйскай супольнасці, якую мы вывучалі, цалкам усведамляюць што «язычніцкія» элементы спалучаюцца з хрысціянскімі абрадамі звязанымі з Святым Мікалаем і іншымі зімовымі цырымоніямі. Яны вераць, што Крампус паходзіць ад язычніцкай звышнатуральнай істоты, якая асімілявалася з хрысціянскім вобразам д’ябла.[5] "

Постаць Крампуса захавалася, а ў XVII стагоддзі Крампус быў уключаны ў хрысціянскія зімовыя святкаванні, дзе Крампус і Святы Мікалай існавалі разам[6].

Краіны колішняй Імперыі Габсбургаў збольшага запазычылі традыцыі святкавання 5 снежня, звязаныя з Крампусам і Святым Мікалаем, з аўстрыйскіх традыцый.

Знешнасць

Святы Мікалай і Крампус наведваюць дом. Выява канца XIX ст.

Хоць Крампус з’яўляецца ў вялікай колькасці варыяцый, бальшыня з іх мае шэраг агульных рыс. Ён пакрыты поўсцю, звычайна карычневага або чорнага колеру, мае расшчэпленыя капыты замест рук і ногі казла. Ён мае доўгі звіслы завостраны язык і іклы[7][8][1].

Крампус носіць ланцугі, закліканыя сімвалізаваць звязванне чорта ў традыцыях хрысціянскай царквы. Для больш драматычнага эфекту ён пляскае ланцугамі. На ланцугі часам вешалі званы рознага памеру[9]. У старых язычніцкіх версіях Крампус насіў з сабой бярозавыя розгі, якімі ён часам біў дзяцей[7]. Такія бярозавыя розгі (ruten) верагодна маюць дахрысціянскае паходжанне з абрадаў прысвячэння[7]. У некаторых варыянтах галінкі бярозы замяняе бізун. Часам Крампуса малююць з мехам або кошыкам за спінай, у якія ён забірае паганых дзяцей, каб патапіць, з’есці або адправіць у пекла. У некаторых старых версіях ёсць упамінанне, што ён клаў непаслухмяных дзяцей у мех і забіраў з сабой. Такую ж рысу мае напрыклад Чорны Піт[10].

Ноч Крампуса

У частцы Еўропы свята Святога Мікалая адзначаюць 6 снежня[11]. Напярэдадні ўвечары, 5 снежня, у ноч Крампуса (Krampusnacht) на вуліцах з’яўляецца злы валасаты чорт. Часам з Святым Мікалаем, часам адзін, Крампус наведваецца ў дамы і на работу да людзей. Святы звычайна апрануты ў царкоўную рызу біскупа, нясе з залаты цырыманіяльнае жазло. Супроць Санта-Клаўса, вядомага ў Паўночнай Амерыцы, на гэтае свята Мікалай прыходзіць толькі да харошых дзяцей, а Крампус адказны за наведванне дрэнных. Мікалай дорыць падарункі, а Крампус — вугаль і бярозавыя розгі[12].

Сучасная гісторыя

Пасля выбараў 1923 года ў Аўстрыі, традыцыі звязаныя з Крампусам былі забароненыя рэжымам Долфуса[13] дзякуючы Айчыннаму фронту і Хрысціянска-сацыяльнай партыі. У 1950-х гадах урад распаўсюджваў брашуры з назвай «Крампус — гэта злы чалавек»[14]. Да канца стагоддзя святкаванне з Крампусам адрадзілася і застаецца папулярным да нашых дзён[15]. Традыцыі звязаныя з Крампусам таксама адраджаюцца ў Баварыі, разам з мясцовымі традыцыямі вырабу драўляных масак[16][17].

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Basu, Tanya (19 December 2013) «Who is Krampus?» National Geographic Magazine
  2. Williams, Victoria (30 November 2016). [Celebrating Life Customs around the World: From Baby Showers to Funerals 3 volumes]. ABC-CLIO. ISBN 9781440836596. https://books.google.com/books?id=t_58DQAAQBAJ&pg=PA222&dq=krampus+regions&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwiq98uR_uHQAhXHjywKHTndDygQ6AEIGjAA#v=onepage&q=krampus%20regions&f=false.
  3. Brunner, Christian (17 August 2015). Mountain Magic : Celtic Shamanism in the Austrian Alps. Lulu.com. ISBN 9781312995192. https://books.google.com/books?id=NfZiCgAAQBAJ&pg=PA148&dq=krampus+visits+villages+and+towns&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwj-io6m--HQAhUBXCwKHZPZAacQ6AEIGjAA#v=onepage&q=krampus%20visits%20villages%20and%20towns&f=false.
  4. Crimmins, Peter. Horror For The Holidays: Meet The Anti-Santa (нявызн.). NPR (15 снежня 2011). Праверана 25 November 2015.
  5. Honigmann, John J (Autumn 1977). “The Masked Face”. Ethos (Wiley (on behalf of the American Anthropological Association) 5 (3): 263–80.
  6. Run, Kris Kringle, Krampus is Coming! (нявызн.). Der Spiegel. Праверана 17 December 2011.
  7. 1 2 3 Bruce, Maurice (March 1958). “The Krampus in Styria”. Folklore 69 (1): 44–47. doi:10.1080/0015587X.1958.9717121. https://archive.org/details/sim_folklore_1958-03_69_1/page/44.
  8. Zeller, Tom. Have a Very Scary Christmas (нявызн.), The New York Times (24 December 2000).
  9. Gatzke, Gretchen. Krampus? Who’s That? (нявызн.), The Vienna Review (1 December 2009). Праверана 17 December 2011. Архівавана 16 снежня 2021.
  10. Christian Slaves, Muslim Masters: White Slavery in the Mediterranean, the Barbary Coast, and Italy, 1500—1800, Robert Davis, 2004
  11. Horror for the Holidays: Meet the Anti Santa (нявызн.). National Public Radio. Праверана 22 December 2011.
  12. Siefker, Phyllis (1997). Santa Claus, last of the Wild Men: the origins and evolution of Saint Nicholas. Jefferson, North Carolina: McFarland and Co.. pp. 155–159. ISBN 0-7864-0246-6. https://archive.org/details/santaclauslastof0000sief.
  13. Krampus disliked in Fascist Austria; Genial Black and Red Devil, Symbol of Christmas Fun, Is Frowned Upon (нявызн.), The New York Times (23 December 1934).
  14. Throw Out Krampus (нявызн.), Time (7 December 1953), стр. 41. Праверана 18 December 2011. Архівавана 13 снежня 2011.
  15. Silver, Marc. Merry Krampus? (нявызн.) (недаступная спасылка). NGM Blog Central. National Geographic Society (30 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 September 2010. Праверана 17 December 2011.
  16. Erik Olsen, «In Bavaria, Krampus Catches the NaughtyNew York Times, 21 December 2014.
  17. Alexandra, Zawadil. Santa’s evil sidekick? Who knew? (нявызн.), Reuters (6 December 2006). Праверана 11 снежня 2021. Архівавана 20 лістапада 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Фальклор Германіі
Катэгорыя·Зімовыя фальклорныя персанажы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дэманы ў хрысціянстве
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фальклор Аўстрыі
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта