wd wp Пошук:

Коўра шэрашчокая

Podiceps grisegena

Паганка шэрашчокая ці Коўра шэрашчокая (лац.: Podiceps grisegena) — птушка з сямейства паганкавыя (Podicipedidae) атраду паганкападобныя (Podicipediformes).

Апісанне

Cярэдняя даўжыня цела паганкі шэрашчокай дасягае 40-46 сантыметраў. Размах крылаў ад 80 да 85 сантыметраў. Важыць птушка каля 500—800 грам. Галава невялікая, з невялікім чубчыкам на патыліцы. Дзюба чорная, прамая, жаўтаватая каля заснавання. Палавы дымарфізм не вызначаны, самец і самка маюць аднолькавую афарбоўку пер’я.

Жыццёвы арэал

У Цэнтральнай Еўропе шэрашчокая паганка сустракаецца толькі ў Польшчы і Шлезвігу-Гольштэйне, але дастаткова рэдка. Асноўнай тэрыторыяй пашырэння альбо гнездавальнымі рэгіёнамі з’яўляюцца Усходняя Еўропа, на поўначы птушка селіцца да Цэнтральнай Фінляндыі, на поўдні да Чорнага мора. Зімуюць па ўзбярэжжы Балтыйскага мора на вялікіх азёрах, а таксама на ўсходніх частках узбярэжжа Міжземнага мора.

Голас

Голас[1] шэрашчокай паганкі часцей за ўсё чуваць у такавальны і гнездавальны перыяд.

Размнажэнне

Таксама як і вялікая паганка альбо чомга (Podiceps cristatus) шэрашчокая паганка мае яскрава вызначаныя такавальныя паводзіны. Гняздо птушка будуе з частак расліннасці, якія добра трымаюцца на паверхні вады, і хавае яго ў берагавой вегетацыі. Пад канец красавіка ў гняздзе з’яўляюцца ад 4 да 5 яек. З’явіўшыся на свет, птушаняты адразу ж пачынаюць уцякаць з гнязда, а ў першыя тыдні жыцця перапраўляюцца разам з самкай на яе спіне.

Меры аховы

Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Да адной з мер аховы рэдкага віда адносіцца забарона адлову рыбы сеткамі на вадаёмах, дзе гнездіцца шэрашчокая паганка.[2]

Крыніцы

  1. Голас шэрашчокай паганкі, mp3, даўжыня 40 с. Архівавана 27 верасня 2007.
  2. Серощекая поганка Архівавана 14 лютага 2017.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Паганкападобныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта