wd wp Пошук:

Коўра малая

Коўра малая або пага́нка малая (Tachybaptus ruficollis) — вадаплаўная птушка атрада паганкападобных. Самая малая з коўраў Палеаарктыкі. Народная назва нырчык.

Апісанне

Даўжыня цела 23-29 см, размах крылаў 36-45 см, маса 125-214 г. Самцы крыху буйнейшыя за самак. Адрозніваецца выразна кароткай шыяй. У гнездавым апярэнні цёмна-бурая з рудой шыяй і светла-жоўтай плямкай каля асновы дзюбы. У зімовым апярэнні святлейшыя, без рудой шыі. Махавыя пёры, спод крыла белыя; другасныя махавыя — белыя з бурым на канцах. Дзюба чорная, з белым або жоўтым канцом. Ногі цёмна-аліўкавыя. Ад іншых паганак адрозніваецца адсутнасцю на галаве ўпрыгожвальных пёраў. Голас: высокае, падобнае на трэль «бры-бры-бры-бры» або «бі-бі-бі-бі», а таксама нядоўгія адзіночныя выгукі «уіт», «уіт-уіт».

Пашырэнне

Арэал разарваны: Еўропа акрамя поўначы, Паўднёвая, Цэнтральная i Усходняя Азiя, астравы Малайскага архіпелага, а таксама Цэнтральная i Паўднёвая Афрыка. Насяляе невялiкiя па плошчы вадаёмы са стаячай вадой (часта сажалкі), парослыя над- i падводнай раслiннасцю. Паўночныя папуляцыі пералётныя, на поўдні арэала — аселыя. На Беларусі нешматлiкi гняздуючы пералётны i ў невялiкай колькасцi зiмуючы вiд. Прылятае да крыгалому.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца пераважна воднымі насякомымі, апалонікамі, дробнымі ракападобнымі, малюскамі.

Гняздуецца парамі або невялікімі калоніямі. Гняздо плаваючае, сярод рэдкай раслiннасцi. Гэта вiльготная куча з гнiючых водных раслiн (рагоз, асокі), часта з прымессю хвашчоў, па краях гнязда лісточкі раскі, дыяметр надводнай часткi каля 15 см.

Яйкi (5-7) з аднолькава вострымi канцамi, белыя, часта з жоўта-карычневым адценнем. Памеры: 37 х 25 мм. Наседжванне з першага адкладзенага яйца 18—20 сутак.

Падвiды

Падвiды:

Акрамя гэтага, вылучаецца яшчэ 6 падвiдаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паганкападобныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1764 годзе