wd wp Пошук:

Костніца ў Седлецы

Костніца ў Седлецы (чэшск.: Kostnice v Sedlci, Могілкавы касцёл Усіх Святых з костніцай) — гатычная капліца ў Седлецы, прадмесці чэшскага горада Кутна-Гора, аздобленая чалавечымі чэрапамі і касцьмі. На аздабленне капліцы пайшло каля 40 000 чалавечых шкілетаў.

Гісторыя

У 1278 годзе Генрых, абат цыстэрцыянскага кляштара ў Седлецы, прыгарадзе Кутна-Горы, быў пасланы чэшскім каралём Отакарам II у Святую зямлю. Назад ён прывёз трошкі зямлі з Галгофы і рассыпаў яе па могілках абацтва. Вестка пра гэта распаўсюдзілася, і могілкі сталі папулярным месцам пахавання сярод жыхароў Цэнтральнай Еўропы. Шматлікія тысячы людзей жадалі быць пахаванымі на гэтых могілках. Сярэднявечныя войны і эпідэміі, у прыватнасці эпідэмія Чорнай смерці ў сярэдзіне XIV стагоддзя і гусіцкія войны напачатку XV стагоддзя, папаўнялі могілкі, якія ў выніку вельмі разрасліся.

Каля 1400 года ў цэнтры могілак быў пабудаваны гатычны храм з пахавальняй. Пахавальня павінна была служыць складам касцей, вынятых з магіл, паколькі месца на могілках не хапала. Вызваленае месца магло быць выкарыстана для новых пахаванняў ці для будаўніцтва. Паводле легенды, пасля 1511 года працу па выманні шкілетаў з магіл і складаванню іх у пахавальні выконваў напаўсляпы манах цыстэрцыянскага ордэна.

Фамільны герб Шварцэнбергаў
Экстэр'ер
Жырандоль з касцей і чэрапаў

У 17031710 гг. сабор быў перабудаваны: дададзены новы ўваход, каб падтрымліваць нахіленую сцяну, і верхні ярус перабудаваны ў стылі барока.

У 1784 годзе імператар распарадзіўся закрыць кляштар. Капліцу і кляштарныя землі купіла сям’я Шварцэнбергаў[1].

У 1870 годзе Шварцэнбергі нанялі разьбяра па дрэве Францішка Рынта (František Rint) для таго, каб ён давёў да ладу груду складзеных касцей. Вынікі яго працы гавораць самі за сябе. Па чатырох вуглах сабора размешчаны велізарныя звонападобныя груды касцей. З сярэдзіны нефа звісае велізарны касцяны кандэлябр, які ўтрымлівае прынамсі адзін асобнік кожнай з чалавечых касцей, і ўпрыгожаны гірляндамі чэрапаў. Сярод іншых твораў мастацтва можна адзначыць алтарныя дараносіцы, размешчаныя па баках алтара, а таксама вялікі фамільны герб Шварцэнбергаў і подпіс майстра Рынта, таксама з касцей.

Капліца адкрыта для наведвальнікаў 7 дзён у тыдзень, з раніцы да вечара.

Зноскі

  1. Шварцэнбергі — старадаўні і багаты нямецкі арыстакратычны род, упершыню згаданы ў 1172 годзе.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кутна-Гора
Катэгорыя·Збудаванні Чэхіі ў гатычным стылі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Капліцы Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асуарыі