Ко́рчыцы[1] (трансліт.: Korčycy, руск.: Корчицы) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хідрынскага сельсавета. Размешчаны за 12 км на поўдзень ад горада і чыг. ст. Кобрын, 57 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын-Дзівін. 182 гаспадаркі, 490 жыхароў (2005). Фактычна складаецца з двух вёсак Вялікія Корчыцы (Забужкі) і Малыя Корчыцы (Кіганы).
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.
Працуюць дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, базавая школа, фельч.-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі, ветучастак.
У Корчыцах нарадзіўся Мікалай Казюк (1898 - 1979) — беларускі літаратурны крытык, Палкоўнік, выкладчык ваенна-паветранай акадэміі імя Гагарына.