wd wp Пошук:

Корня

Ко́рня — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Густатка, за 18 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Кіслаўшчына.

Плошча паверхні 0,28 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 2,42 км. Плошча вадазбору 3,5 км². Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя, пераважна пад хмызняком, на поўначы разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. У возера ўпадаюць 3 ручаі, у т.л. на ўсходзе з возера Лабуцеўскае. На захадзе выцякае рака Корынка.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь, карась, джгір і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-19 Архівавана 1 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара