Ко́рнцы (корнск.: Kernowyon) — жыхары паўвострава Корнуал у Вялікабрытаніі.
Яны належаць да кельцкай групы народаў і з’яўляюцца нашчадкамі брытаў і, такім чынам, блізкімі сваякамі валійцаў і брэтонцаў. Размаўляюць па-корнску і па-англійску.
Сваім апякуном корнцы лічаць святога Пірана. Найвядомейшы з нацыянальных герояў Корнуала — Ан Гоф.