wd wp Пошук:

Корнская мова

Ко́рнская мо́ва (корнск.: Kernowek) адносіцца да брыцкай падгаліны кельцкай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і разам з валійскай, брэтонскай і вымерлай кумбрыйскай мовай

Гісторыя

Гісторыя корнскай мовы пачынаецца ў 577 годзе, калі ў выніку бітвы пры Дэорхэме паўднёва-заходнія брыты (будучыя корнцы) аказаліся адрэзанымі ад заходніх брытаў (будучых валійцаў). Пасля заваявання Корнуала саксамі ў першай палове 10 стагоддзя корнцы працягвалі захоўваць сваю мову, і нават ў 16 стагоддзі шмат хто з іх не ведаў англійскай.

Адносна таго, ці была корнская мова мёртвай, існуе два меркаванні. Некаторыя даследчыкі сцьвярджаюць, што корнская мова цалкам выйшла з ужытку ў 18 стагоддзя, і адраджалася наноў ужо з мёртвага стану. Іншыя лічаць, што асобныя людзі, якія ведалі корнскую ад продкаў, дажылі аж да моўнага адраджэння 20 стагоддзя, і мова, такім чынам, ніколі не памірала, хоць і перажыла перыяд крайняга заняпаду.

Напачатку 20 стагоддзя ў корнцах прачынаецца цікавасць да ўласнай мовы і культуры, пачынаецца моўнае адраджэнне. На дадзены момант корнскай мовай у той ці іншай ступені валодаюць каля 3500 чалавек.

Алфавіт і правапіс

Корнская мова выкарыстоўвае наступны варыянт лацінскага алфавіту: Aa Bb Cc Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Rr Ss Tt Uu Vv Ww Yy.

Арфаграфія фаналагічная.

Зноскі

  1. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Pennfolen корнскай

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Брыцкія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных