wd wp Пошук:

Колер з іншых светаў

«Колер з іншых светаў» (англ.: The Colour Out of Space, таксама «Касмічны колер», «Колер з космасу», «Ззянне звонку») — напісанае ў сакавіку 1927 года апавяданне амерыканскага пісьменніка Говарда Філіпса Лаўкрафта. Твор сумяшчае ў сабе элементы жахаў і навуковай фантастыкі. Сам Лаўкрафт лічыў «Колер…» сваім лепшым творам[1]. Апавяданне было ўпершыню апублікавана праз паўгода пасля напісання — у вераснёвым нумары часопіса Amazing Stories.

Твор апісвае жудасныя падзеі, якія здарыліся з сям’ёй амерыканскіх фермераў пасля падзення загадкавага метэарыта. Асноўны прыём апавядання — колер, нябачаны раней для чалавецтва (адгэтуль і назва). Гэта адлюстроўвае адну з галоўных ідэй Лаўкрафта — наяўнасць нейкіх рэчаў за гранню людскага разумення і пазнання і мізэрнасць чалавечых ведаў пра Сусвет.

Зноскі

  1. С. Т. Джошы, The Annotated Lovecraft, стар. 57.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі 1927 года
Катэгорыя·Літаратурныя творы на англійскай мове
Катэгорыя·Апавяданні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле