wd wp Пошук:

Ковельскі выступ

     1. Украінскі шчыт      2. Ковельскі выступ      3. Валына-Падольская пліта      4. Карпацкая складкавая вобласць      5. Заходне-Еўрапейская платформа      6. Дняпроўска-Данецкая ўпадзіна      7. Варонежскі крышталічны масіў      8. Данецкая складкавая вобласць      9. Прычарнаморская ўпадзіна      10. Скіфская пліта      11. Крымская складкавая вобласць

Ковельскі выступ (укр.: Ковельський виступ) — тэктанічная структура на крайнім паўночным захадзе Украіны, у межах Валынскай вобласці.

З’яўляецца выступам крышталічнага фундамента Усходне-Еўрапейскай платформы, расчлянёным разрывамі на блокі. Аддзелены сістэмаю разрыўных парушэнняў. Глыбіня залягання яго паверхні — ад 1,2 км на поўдні да 2 км на захадзе (на поўдзень ад Уладзімір-Валынскага разлому яна на 2,6 км большая, чым у Ковельскага выступу).

Асадкавы чахол мае 2 структурныя паверхі. Ніжні, складзены дыслакаванымі тэрыгеннымі асадкавымі пародамі верхняга пратэразою — ніжняга палеазою, нарошчваецца на захад за кошт каменнавугальных і юрскіх адкладаў. Верхні ляжыць на размытай паверхні ніжняга і ўтвораны монаклінальнымі тоўшчамі мелава-мергельных парод верхнямелавога ўзросту. Суцэльны антрапагенавы чахол прадстаўлены водна-ледавіковымі пясчана-гліністымі адкладамі, перакрытымі марэнай на Валынскай градзе.

У рэльефе Ковельскі выступ адпавядае паўднёва-заходняй частцы Палескай нізіны, ускладнены Валынскай градой.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тэктоніка Украіны
Катэгорыя·Усходне-Еўрапейская платформа