wd wp Пошук:

Кмен

Кмен[3][4] (Cárum) — род шматгадовых або двугадовых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), з якіх найбольш вядомы від кмен звычайны (Carum carvi), які выкарыстоўваецца ў якасці спецый.

Батанічнае апісанне

Травяністая расліна. У культуры найбольш пашыраны кмен звычайны — двухгадовая (ёсць і аднагадовыя сарты) эфіраалейная расліна. У першы год утварае мясісты корань з разеткай прыкаранёвага лісця, з якой на другі год развіваецца гладкае галінастае сцябло, што заканчваецца суквеццем — складаным парасонікам. Плады маюць у сабе 3—7 % эфірнага і 18—20 % тлустага тэхнічнага алею.

Арэал

Прадстаўнікі роду растуць ва ўмераным і субтрапічным клімаце Еўропы і Азіі.

Віды

Род налічвае каля 30 відаў[5], некаторыя з іх:

Выкарыстанне

У ежу спажываюць маладое сцябло і лісце ў салатах або як прыправу да супоў, спажываюць таксама і карані кмену. Насеннем аздабляюць хлебапякарныя, кандытарскія і лікёра-гарэлачныя вырабы, квашаную капусту. Добра расце на сугліністых, угноеных арганікай глебах. Сеюць насеннем з міжрадкоўем 30 см. У першы год у міжрадкоўях вырошчваюць перамежкавыя культуры. Насенне збіраюць на наступны год.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Кмен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.357-358
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 29 паводле The Plant List: Carum Архівавана 3 ліпеня 2013.
  6. Звесткі пра род Carum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Спецыі
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных