wd wp Пошук:

Клэпарыў

Клэпарыў[1] (укр.: Клепа́рів) — мясцовасць у Шаўчэнкаўскім і Залізнычным раёнах Львова. Размешчана паміж вуліцамі Шаўчэнка (з ніжняй Гарадоцкай), Джэрэльнай і Ерашэнка. Цэнтральнай воссю раёна з’яўляецца вул. Клэпарыўская.

Гісторыя

Клэпарыў вядомы яшчэ з XIII ст., калі кароль Данііл будаваў вакол Львова ўмацаванні для абароны ад татараў.

У пачатку XV ст. мяшчанін Андрэй Клёпер з вядомай львоўскай сям’і будаўнікоў, што будавала вакол Львова сцены, набыў 12 палёў гэтых зямель. У 1419 г. ён пабудаваў тут маёнтак Клёпэргоф (што пасля трансфармавалася ў «Клэпарыў»). У “Польскім геаграфічным слоўніку” сцвярджалася аб заснаванні вёскі ў 1430 г.

У 1535-1560-х гг. горад выкупіў гэты багаты асабняк з прыгожымі землямі, сажалкамі і вінаграднікамі (у даўнія часы Клэпарыў славіўся вырошчваннем вінаграду і адбельваннем палатна). Жыхары Клэпарава займаліся агародніцтвам і садаўніцтвам. Далёка за межамі Львова былі вядомыя мясцовыя чарэхі (гібрыд вішні і чарэшні, рос толькі ў Львове).

У XIX ст. тут (у паўночнай частцы Клэпарава) пабудавалі чыгунку. У 1908 г. па вул. Шаўчэнкі быў пракладзены электрычны трамвай (цяпер №7). Раён увайшоў у межы горада 11 красавіка 1930 г.

Аб’екты

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мікрараёны паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Львова