wd wp Пошук:

Клод Луі Эктор дэ Вілар

Маркіз, затым герцаг Клод Луі Эктор дэ Вілар (фр.: Claude Louis Hector de Villars, 8 мая 1653, Мулен, Францыя — 17 чэрвеня 1734, Турын) — найбольш паспяховы французскі палкаводзец войны за іспанскую спадчыну. У 1733 годзе ганараваны вышэйшага на той момант воінскага звання — галоўны маршал Францыі.

Біяграфія

Раннія гады

Тытул графа (затым маркіза) дэ Вілара насілі многія пакаленні продкаў маршала, уключаючы Рэнэ Савойскага.

Яшчэ юнакоў Эктор праявіў асаблівую адвагу ў час галандскай вайны, ваюючы пад сцягамі Цюрэна і Кандэ. У 1674 годзе, на 21 годзе жыцця быў прызначаны камандзірам коннага палка, а пасля заключэння міру пачаў дыпламатычную кар’еру і быў пасланцам у Мюнхене (1683) і ў Вене (1699).

Вайна за іспанскую спадчыну

Неверагодна храбры і багата адораны ад прыроды, ён хутка зрабіў кар’еру і ў 1702 годзе ўжо камандаваў асобным корпусам у арміі маршала Каціна, якая змагалася за іспанскую спадчыну. У пачатку вайны ён 4 кастрычніка 1702 года перайшоў Рэйн, разбіў прынца Бадэнскага пры Фрыдлінгене. Войскі, святкуючы перамогу, абвясцілі Вілара маршалам, і кароль зацвердзіў яго ў гэтым званні.

У разуменні асноў ваеннай справы Вілар далёка апярэдзіў сваіх сучаснікаў. Так, у 1703 годзе, пераправіўшыся цераз Рэйн разам з курфюрстам баварскім з 30-тысячнай арміяй ізноў нанёс паражэнне бадэнскаму прынцу пры Гёхштэце. Пасля гэтага ён ставіць на мэце наступ прама ў сэрца Аўстрыі — да Вены. Становішча яму спрыяла, бо Аўстрыя ў той час змагалася з паўсталымі венграмі. Гэта задума, не здзейсненая толькі з прычыны нерашучасці курфюрста Баварскага, з якім Вілар павінен быў дзейнічаць па пераходзе праз Рэйн, выяўляе шырату яго стратэгічнай задумы, зусім неўласцівага для той эпохі, калі панаваў метадызм 5-і пераходнай сістэмы. Гэты план заслужыў пазней поўнае ўхваленне Напалеона, які ў 1805 годзе падобным жа чынам вырашыў сваю задачу.

Паўстанне кальвіністаў у Севенах Вілар здушыў не гэтулькі зброяй, колькі разважлівымі мерамі, абяцаннем амністыі і свабоды веравызнання.

У 1706 годзе, калі французы былі пераможаны пры Рамільі і Турыне, Вілар аднавіў гонар іх зброі, адціснуўшы нямецкія войскі за Рэйн. У тым жа годзе яго маёнтак Во-ле-Віконт быў узведзены ў ступень герцагства з назвай Вілар.

Рэзідэнцыя маршала дэ Вілара — сядзіба Во-ле-Віконт

У 1707 годзе ён у другі раз перайшоў Рэйн і, маючы пад сваім начальствам параўнальна невялікія сілы (каля 4000 чалавек), авалодаў так званымі Штольгофенскімі ўмацаванымі лініямі, якія цягнуліся ад Філіпсбурга да Штольгофена, лічыліся непрыступнымі і абараняліся 30-тысячным гарнізонам, і прасунуўся далёка ўнутр краіны.

У 1709 годзе Вілара прызвалі ў Фландрыю, дзе становішчу французаў пасля бітвы пры Удэнары было вельмі цяжкім, і прызначылі галоўнакамандуючым паўночнай французскай арміяй. Войскі былі дэмаралізаваны і вельмі дрэнна забяспечваліся. Вілар аднавіў парадак, арганізаваў тыл і кінуў сваю армію на саюзнікаў пры Мальплаке. У самым пачатку бітвы ён быў паранены, і французы пацярпелі паражэнне.

У 1712 годзе Вілар кіраваў вядомай Дэненскай аперацыяй, калі Францыя, знясіленая няўдачамі, высунула сваю апошнюю армію на паўночны фронт, каб спыніць наступ перавышаючых сіл аўстрыйцаў пад камандваннем Яўгенія Савойскага. Па-майстэрску праведзеная, накіраваная ў самы адчувальны пункт размяшчэння прынца Яўгенія, — на яго камунікацыйны шлях, які адыходзіў перпендыкулярна ад шляху наступу, — аперацыя гэта скончылася перамогай ў бітве пры Дэнене, дзе французы ўпершыню, насуперак асновам тагачаснай тактыкі, атакавалі праціўніка ў калонах.

Поспех пры Дэнене прымусіў Яўгенія Савойскага адступіць да Бруселя і выратаваў Францыю. Перамога прывяла да мірных перамоў ва Утрэхце і Раштаце, якія завяршылі вайну за іспанскую спадчыну. Да 1714 года Вілар працягваў ваенныя дзеянні ў Фландрыі і на Рэйне.

Познія гады

Пасля заключэння міру Вілар быў прызначаны генерал-губернатарам Праванса, дзе пакінуў пра сабе памяць пракопкай канала.

У 1714 годзе выбраны членам Французскай Акадэміі.

Пасля смерці Людовіка XIV ён зроблены быў членам савета рэгенцтва; пярэчыў уплыву кардынала Дзюбуа, прыняццю фінансавага праекта Лоу і заключэнню саюза паміж Францыяй, Англіяй, Галандыяй і імператарам, але беспаспяхова.

З пачаткам вайны за польскую спадчыну (1733 год) Людовік XV даў яму тытул галоўнага маршала і даручыў галоўнае камандаванне над франка-іспана-сардзінскімі войскамі ў Італіі. Вілар за тры месяцы авалодаў усёй далінай ракі По і заваяваў герцагствы Міланскае і Мантуанскае, але ў 1734 годзе, калі ён знаходзіўся ў Турыне, смерць спыніла яго бліскучую дзейнасць.

Насуперак сучасным яму поглядам у тактыцы і стратэгіі, Вілар вышэй за ўсё ставіў наступ і заўсёды гаварыў, што «гінуць толькі ў абароне». Любімы войскамі за сваю адвагу і даступнасць, Вілара не любілі людзі, роўныя яму, за вострую мову, крытычны розум і ганарлівасць.

Людовіку XIV ён казаў:

Карыстайцеся мною, валадар, я адзіны генерал у Еўропе, якому ваеннае шчасце ніколі не здраджвала.

Яго вінавацілі таксама ў срэбралюбстве, але пазней стала вядома, што ён часта і шчодра дапамагаў сваім афіцэрам з уласных сродкаў, ніколі не клапоцячыся пра іх вяртанне.

Пасля смерці Вілара былі выдадзены 3 тамы яго мемуараў. Вальтэр толькі 1-ы том лічыць творам самога маршала, мяркуючы, што астатнія складзены абатам Лапозам дэ Маргонам (La Pause de Margon) паводле штодзённага журнала маршала і яго перапіскі падчас паходаў з ваенным міністрам.

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1734 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мулене, Алье
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Генералісімусы
Катэгорыя·Пэры Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Алье
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі
Катэгорыя·Удзельнікі вайны за іспанскую спадчыну
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1653 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога руна
Катэгорыя·Памерлі ў Турыне
Катэгорыя·Кіраўнікі ваеннага ведамства Францыі
Катэгорыя·Маршалы Францыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Духу
Катэгорыя·Міністры Людовіка XV
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы