wd wp Пошук:

Вайна за польскую спадчыну

Вайна за польскую спадчыну — вайна паміж Расіяй, Аўстрыяй і Саксоніяй з аднаго боку, і Францыяй — з іншага (17331735). Прычынай паслужылі выбары караля на польскі прастол пасля смерці Аўгуста II (1733). Францыя падтрымлівала кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага, цесця Людовіка XV, які раней ужо займаў польскі трон падчас Паўночнай вайны, Расія і Аўстрыя — саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста II, сына нябожчыка караля. Перамогу атрымала антыфранцузская кааліцыя.

Паводле Венскага міру 1738 Фрыдрых Аўгуст быў прызнаны польскім каралём як Аўгуст III, а Ляшчынскі атрымаў герцагства Латарынгію; у абмен Францыя прызнала Прагматычную санкцыю, па якой пераемніцай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла VI у спадчынных уладаннях прызнавалася яго дачка Марыя Тэрэзія, а імператарам павінен быў стаць яе муж Франц I Стэфан, які адмовіўся ад роднай Латарынгіі на карысць Станіслава.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Гісторыя Польшчы
Катэгорыя·Войны Расійскай імперыі
Катэгорыя·Руска-польскія войны
Катэгорыя·Канфлікты 1733 года
Катэгорыя·Канфлікты 1734 года
Катэгорыя·1734 год у Еўропе
Катэгорыя·1735 год у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 1735 года
Катэгорыя·Войны Аўстрыі
Катэгорыя·Войны за спадчыны
Катэгорыя·Войны XVIII стагоддзя
Катэгорыя·1733 год у Еўропе
Катэгорыя·Войны Саксоніі
Катэгорыя·Войны Францыі