wd wp Пошук:

Клаўдзіа Маркізіа

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кла́ўдзіа Маркі́зіа (італ.: Claudio Marchisio; нар. 19 студзеня 1986, Турын, Італія) — былы італьянскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2009—2017). Выхаванец школы «Ювентуса», у якім правёў 25 гадоў сваёй ​​футбольнай кар’еры.

Кар’ера

«Ювентус»

У акадэміі Маркізіа доўгі час гуляў на пазіцыі другога нападніка, асацыюючы сябе са сваім кумірам Алесандра Дэль П’ера, але ва ўзросце 16 гадоў быў пераведзены ў паўабарону. У сезоне 2005/06 паводле рашэння Фабіа Капэла ён быў пераведзены ў галоўную каманду і трэніраваўся разам з асновай. У матчы супраць «Кальяры» ён трапіў у заяўку, але на поле гэтак і не выйшаў. Пазней у тым сезоне, ён вярнуўся ў прымаверу «Ювентуса», стаў яе капітанам і дапамог ёй выйграць чэмпіянат, упершыню за 12 гадоў.

Пасля відавочнага прагрэсу ў гульні ў сезоне 2008/09, Маркізіа сталі часцяком параўноўваць з легендай «Ювентуса» і зборнай Італіі мінулых гадоў, Марка Тардэлі. Спецыялісты адзначалі яго жорсткі стыль і добрае чытанне гульні. Маркізіа любіць гуляць на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, але ў стане гуляць на любой пазіцыі ў паўабароне.

У жніўні 2018 года, пасля 25 гадоў у клубе, пакінуў «Ювентус», разарваўшы кантракт па пагадненні бакоў[7].

«Зеніт»

У верасні 2018 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з санкт-пецярбургскім «Зенітам»[8]. З-за траўмы не выхадзіў на поле з лютага 2019 года. У ліпені 2019 года дамовіўся з «Зенітам» аб датэрміновым спыненні кантракта.

У кастрычніку 2019 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[9].

Нацыянальная зборная

12 жніўня 2009 года Маркізіа дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Швейцарыі, які скончыўся нулявой нічыёй.

Дасягненні

Клубныя

«Ювентус»:

«Зеніт»:

Міжнародныя

Італія:

Асабістае жыццё

У чэрвені 2008 года Маркізіа ажаніўся з сваёй даўняй сяброўкай Рабертай, а ў жніўні 2009 года ў іх нарадзіўся сын Давідэ, у сакавіку 2012 года — другі сын Леанарда. Паводле іроніі лёсу, яго жонка з дзяцінства была аматарам заклятых супернікаў «б’янканеры» — «Тарына», бо яе бацька ў свой ​​час навучаўся ў акадэміі гэтага клуба.

Зноскі

  1. Claudio Marchisio // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Claudio Marchisio // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Claudio Marchisio // Transfermarkt — 2000.
  4. Olympedia — 2006.
  5. National-Football-Teams.com
  6. 1 2 http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/centrocampisti/claudio-marchisio/index.php
  7. Маркизио покинул «Ювентус». Он провел в клубе 25 лет. by.tribuna.com
  8. Маркизио подписал 2-летний контракт с «Зенитом». by.tribuna.com
  9. Маркизио завершил карьеру футболиста. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Эмпалі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турыне