wd wp Пошук:

Квана Паркер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паркер.

Квана Па́ркер (англ.: Quanah Parker; каля 1845 — 25 лютага 1911 гг.) — правадыр каманчаў, палітычны і рэлігійны дзеяч ЗША.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і правадыра групы каманчаў наконі Пета Накона. Яго маці, Сінтыя Эн Паркер, была тэхаскай пасяленкай, якая ў малым узросце трапіла да каманчаў у палон і стала жонкай правадыра. Імя Kwana значыла «пах». Пасля смерці бацькі далучыўся да атрада квахады, удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць арміі ЗША і тэхаскіх рэйнджэраў.

2 чэрвеня 1875 г. Квана Паркер разам з паплечнікамі добраахвотна здаліся ў палон. Яны былі інтэрнаваны ў рэзервацыю для каманчаў, каёва і апачы. У далейшым Квана імкнуўся заручыцца падтрымкай уладаў ЗША. Пабудаваў сабе ў Аклахоме «зорны» дом у еўрапейскім стылі, паспяхова развіваў асабістую жывёлагадоўчую гаспадарку. Сярод яго сяброў называюць Т. Рузвельта. Квана ўдзельнічаў у яго інагурацыі ў 1905 г. Хаця каманчы ніколі не абіралі яго сваім правадыром, ён разглядаўся ў такім стане ўладамі ЗША, называўся правадыром у афіцыйных дакументах.

Квана Паркер садзейнічаў эканамічным пераўтварэнням у асяродзі каманчаў, накіраваных на самазабеспячэнне праз камерцыйную жывёлагадоўлю і здачу ў арэнду часткі зямель рэзервацыі. Падтрымаў адкрыццё школ для індзейцаў і вывучэнне імі англійскай мовы.

Квана Паркер лічыцца адным з заснавальнікаў Царквы карэнных амерыканцаў. Быў прыхільнікам народнай медыцыны і арганізоўваў традыцыйныя рытуалы нібы ў лекарскіх мэтах. Распаўсюджваў ідэі пеётызму сярод прадстаўнікоў іншых плямён.

У лютым 1911 г. захварэў падчас наведвання рэзервацыі шаенаў. Памёр у «зорным» доме ў прысутнасці 2 жонак. Першапачаткова пахаваны на хрысціянскіх могілках. У 1957 г. быў перапахаваны каля магільняў маці і сястры ў Форт-Сіл.

Пры жыцці меў адначасова ад 6 да 8 жонак і 25 дзяцей. Толькі 16 з іх перажылі свайго бацьку.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118971581 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. надмагілле
  4. Quanah Parker // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аклахоме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1911 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аклахоме
Катэгорыя·Аклахома
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Аклахоме