wd wp Пошук:

Каіс аль-Хазалі

Каіс Хазалі[1] (араб. قيس الخزعلي‎‎; нарадзіўся ў 1974[2]) — заснавальнік і кіраўнік спецыяльных груп у Іраку з чэрвеня 2006 года і да палону брытанскімі войскамі ў сакавіку 2007 года[3]. Будучы кіраўніком Спецыяльных груп Каіс Хазалі кіраваў кантрабандай зброі, фарміраваннем эскадронаў смерці для арганізацыі рэлігійнага гвалту, выкраданняў людзей і забойстваў, і ў прыватнасці напад на амерыканскія сілы ў Кербеле 20 студзеня 2007 года[4][5]. Былы паслядоўнік Муктада ас-Садра, быў выключаны з групоўкi «Армія Махдзі» ў 2004 годзе за «несанкцыянаваныя распараджэння» і заснаваў сваю ўласную групоўку «Асаіб Ахль аль-Хак», таксама вядомую як «сетка Хазалі». На час заключэння Каіса Хазалі выконваючым абавязкі лідара «Асаіб Ахль аль-Хак» стаў Акрам аль-Кабіна[6].

Арышт і вызваленне

У ноч на 20 сакавіка 2007 года Хазалі брытанскі спецназ Асаблівай паветранай службы (SAS) здзейсніў штурм дома Каіса Хазалі ў Басры, і арыштаваў яго разам з братам і ліванскім саветнiкам без ахвяр, акрамя таго былі атрыманы каштоўныя звесткі[7].

У студзені 2010 года Каіса Хазаі быў вызвалены ў абмен на Пітэра Мура, які быў выкрадзены iракскiмi паўстанцамi[8]. У снежні таго ж года камандзіры Спецыяльных груп Абу Дэраа і Мустафа аш-Шейбані атрымалі дазвол вярнуцца ў Ірак і заявілі, што працягнуць працаваць з Каіса Хазалі[9].

Пераслед

У снежні 2019 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць Каіса Хазалі за «ўдзел у сур’ёзных парушэннях правоў чалавека ў Іраку»[10].

31 снежня 2019 года дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа назваў Каіса Хазалі, нароўні з Абу Махдзі аль-Мухандзісам, Хадзі аль-Амірам і Фаліхам аль-Фаядам, адказнымі за напад на пасольства ЗША ў Багдадзе[11].

3 студзеня 2020 года ЗША аб’явілі «Асаіб Ахль аль-Хак» замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй, а Каіса Хазалі і яго брата Лаіта Хазалі — міжнароднымі тэрарыстамі[12].

Зноскі

  1. Iraq Asaib al-Haq leader Qais al-Khazali pledges to lay down arms | News | National Post

  2. Kagan, pp 167, 177.

  3. Kagan, pp 168—177

  4. Kevin J. Bergner. MULTI-NATIONAL FORCE - IRAQ: Situational Update(нявызн.), US Forces in Iraq (2 ліпеня 2007), стр. 16–17. Праверана 9 лістапада 2011. Архівавана 7 лістапада 2011.

  5. Archived copy(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы April 1, 2010. Праверана February 7, 2010.

  6. Urban, Mark, Task Force Black: The Explosive True Story of the Secret Special Forces War in Iraq , St. Martin’s Griffin, 2012 ISBN 1250006961 ISBN 978-1250006967, p.222-p.225, p.275

  7. Chulov, Martin. Cleric freed in move expected to prompt handover of kidnapped Briton’s body(нявызн.), The Guardian (3 студзеня 2010). Праверана 25 January 2010.

  8. In Iraq, Iran’s Special Groups to flourish — UPI.com

  9. Treasury Sanctions Iran-Backed Militia Leaders Who Killed Innocent Demonstrators in Iraq(нявызн.), U.S. Department of the Treasury (December 6, 2019).

  10. US embassy siege leader was guest at White House during Obama presidency(нявызн.) (недаступная спасылка). Al Arabiya English (3 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 17 студзеня 2020.

  11. U.S. to designate Iran-backed Iraqi militia as foreign terrorist organization(нявызн.). Reuters (3 студзеня 2020).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Удзельнікі Іракскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Палітыкі Ірака
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Багдадзе