wd wp Пошук:

Кацёл з Гундэструпа

Кацёл з Гундэструпа — багата дэкараваная срэбная пасудзіна, датаваная каля I ст. да н. э., якая адносіцца да позняй латэнскай культуры[3]. Па сваіх памерах не мае аналагаў сярод срэбных прадметаў, якія захаваліся ад Еўропы жалезнага веку.

Выяўлены ў 1891 годзе ў разабраным на пласціны выглядзе ў тарфяным балоце каля пасёлка Гундэструп у акрузе Орс(англ.) бел. правінцыі Хімерланд(ням.) бел. у Даніі (56°49′ пн. ш. 9°33′ у. д. HGЯO). Перададзены на захоўванне ў Нацыянальны музей Даніі.

Дыяметр катла складае 69 см, вышыня 42 см. Малюнкі на катле, як мяркуецца, маюць характар звязанага апавядання і, відавочна, ілюструюць нейкі кельцкі міф (магчыма, пра Кернуна). Метад вырабу не характэрны для кельцкай Еўропы, але знаходзіць паралелі ў мастацтве Фракіі.

Зноскі

  1. 1 2 Make Lists, Not War — 2013.
  2. http://samlinger.natmus.dk/DO/1174#additional-info
  3. Encylopedia Britannica

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вырабы з серабра
Катэгорыя·Археалогія ў Даніі
Катэгорыя·Латэнская культура
Катэгорыя·Гістарычныя каштоўнасці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальны музей Даніі
Катэгорыя·Кельцкая культура
Катэгорыя·Еўропа жалезнага веку