wd wp Пошук:

Кацярына Тэкаквіта

Кацярына Тэкаквіта (магаўк: Kateri Tekakwitha)[5] — рымска-каталіцкая святая. Першая святая карэнная жыхарка Паўночнай Амерыкі. Дзень шанавання - 14 ліпеня.

Жыццё

Нарадзілася ў іракезскай вёсцы Асэрненан на месцы сучаснага амерыканскага горада Орэсвіль у 1656 г. Бацька быў магаўкам, а маці — палоннай алганкінкай. Першае імя Тэкаквіта на мове магаўкаў значыць “лілея”. У дзяцінстве перажыла воспу. Воспіны на твары сталі прычынай прыніжэння ў юнацтве. Яна часцяком хавала твар пад накрыўкай. Хвароба забіла яе бацькоў, таму ў далейшым выхоўвалася ў сям’і дзядзькі, правадыра магаўкаў.

Насуперак жаданню прыёмнага бацькі адмовілася ад шлюбу, у 19 гадоў прыняла хрысціянства і зарок бясшлюбнасці. Атрымала імя Кацярына ў гонар Святой Кацярыны з Сіены. Суседдзі распаўсюдзілі плёткі, нібы дзяўчына займалася чарадзействам. Каб пазбавіцца пераследу, яна пакінула радзіму і пераехала ў хрысціянскую абшчыну Кахнавакэ каля Манрэаля.

Езуіты, што наведвалі Кахнавакэ, сцвярджалі, што Кацярына была вельмі набожнай. Яна малілася за зварот у хрысціянства іншых магаўкаў, спала на шыпах, падчас посту сапсавала пах ежы, аднойчы нават падпаліла сябе. Захварэла і памерла 17 красавіка 1680 г. Пасля смерці воспіны на яе твары зніклі.

Шанаванне

Пасля пахавання Кацярына Тэкаквіта нібы тройчы з’яўлялася перад сваімі сяброўкамі і плябанам абшчыны. Да 1684 г. каля яе магільні была пабудавана капліца, што стала месцам для пілігрымак. Кацярына лічылася неафіцыйнай заступніцай Манрэаля. У XVIII ст. культ Кацярыны Тэкаквіта распаўсюдзіўся сярод індзейцаў Мексікі.

22 чэрвеня 1980 г. беатыфікавана Янам Паўлам ІІ[6]. 21 кастрычніка 2012 г. кананізавана Бенедыктам ХVI[7].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118836625 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Kateri Tekakwitha // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 20 красавіка 2021.
  5. Напісанне на беларускай мове паводле catholic.by
  6. У нядзелю ў Ватыкане адбудзецца кананізацыя семярых благаслаўлёных
  7. Бэнэдыкт ХVI кананізаваў семярых благаслаўлёных

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іракезы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Канадзе
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Квебек
Катэгорыя·Каталіцкія блаславёныя
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1656 годзе
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Святыя Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Памерлі ў 1680 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк