wd wp Пошук:

Кат-Ба

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Востраў Кат-Ба (в’етн.: Cát Bà) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Кат-Ба. Уваходзіць у склад В’етнама. Плошча - 285 км². Насельніцтва - каля 30 000 чал.[1]

Геаграфія і прырода

Унутраная частка вострава

Востраў Кат-Ба знаходзіцца ў заліве Халонг у 115,6 км на захад ад Ханоя, 7469 км на паўднёвы захад ад Мінска. Даўжыня - 21,3 км. Найбольшая шырыня - каля 11 км.

Востраў даволі скалісты. Маюцца пячоры. Найвышэйшы пункт - 331 м. Клімат субтрапічны вільготны. У зімовыя месяцы частыя дажджы.

Значная частка вострава пакрыта лесам. Усяго тут налічваецца 1561 від раслін, у тым ліку 406 відаў дрэў, а таксама 279 відаў жывёл. Каля вострава выяўлена 900 відаў марскіх рыб, 177 відаў каралаў, а таксама марскія змеі і чарапахі. Найбольш каштоўны ахоўваемы від — мясцовы лангур. У 2000 г. налічвалася ўсяго 53 асобіны гэтай жывёлы.

Востраў уключаны ў склад нацыянальнага парка Кат-Ба.

Гісторыя

Французскія археолагі знайшлі на Кат-Ба рэшткі чалавека сучаснага тыпу, які жыў тут каля 4000 - 6500 гадоў таму. Вучоныя вылучаюць так званую Халонгскую археалагічную культуру, якая існавала на астравах архіпелага Кат-Ба ў старажытны перыяд.

Назва вострава ўзнікла значна пазней. На картах французскай каланіяльнай адміністрацыі востраў пазначаны проста як Ба (в’етн.: Bà, літаральна “яна”). Згодна мясцоваму паданню, на астраўны пляж былі выкінуты целы трох забітых прынцэс. Тубыльцы пабудавалі ў іх гонар тры храмы, што і стала падставай для ўкаранення “жаноцкай” назвы.

На працягу стагоддзяў востраў быў населены пераважна в’етнамскімі і кітайскімі рыбакамі. Але з XIX ст. тут таксама знаходзіліся ваенныя пасты. У гады В’етнамскай вайны ў скальных масівах была пабудавана база для захавання лідараў В’етнамскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Яна выкарыстоўвалася да 1975 г. У 1979 г. з-за вайны с суседнім Кітаем урад В’етнама выселіў з вострава значную частку насельніцтва, у тым ліку кітайцаў.

У 1986 г. быў створаны біясферны запаведнік і пазней на яго аснове - нацыянальны парк, які ў наш час ахоплівае ўвесь архіпелаг Кат-Ба. У 2011 г. парк быў унесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Інфраструктура

На востраве Кат-Ба месціцца аднайменны горад, які з’яўляецца адным з галоўных цэнтраў развіцця турызму на поўначы В’етнама. Дзейнічае сталая паромная пераправа.

Славутыя мясціны

Кат-Ба прыцягвае некалькімі маляўнічымі залівамі, двумя пляжамі, невялікімі ўнутранымі азёрамі, а таксама дзікай прыродай унутранай часткі вострава. На адной з ускраін каля ціхай бухты знаходзіцца паселішча рыбакоў на вадзе. Некаторую цікавасць уяўляюць былыя ваенныя аб’екты, у наш час адкрытыя для наведвальнікаў.

Зноскі

  1. frommers.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы В’етнама
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта