wd wp Пошук:

Катастрофа Eurocopter AS 355 NP на Пастаўшчыне

Катастрофа верталёта Eurocopter AS 355 NP беларускіх пагранічнікаў здарылася 20 кастрычніка 2011 года паблізу беларуска-літоўскай дзяржаўнай граніцы. У яе выніку загінулі 5 чалавек — 2 члены экіпажу і 3 журналісты ТРА «Саюз».

Верталёт Пагранічнага камітэта Беларусі выконваў планавы палёт па ахове дзяржаўнай граніцы[1]. А 15:45 верталёт упаў і загарэўся за 800 м ад вёскі Вілейты Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці[2], прыкладна за кіламетр ад беларуска-літоўскай граніцы[3].

На борце знаходзіліся два члены экіпажу і здымачная група ТРА «Саюз» — усяго пяць чалавек. Загінулі два лётчыкі, Ігар Скварцоў і Андрэй Пякарскі[4], і журналісты Юлія Шатэрнік, Віталь Прачкоўскі і Сяргей Шамалаў, якія рабілі спецыяльны рэпартаж з граніцы[5].

Зноскі

  1. Разбіўся адзін з «Еўракоптэраў» беларускіх памежнікаў Архівавана 29 мая 2012. // Белсат
  2. Очевидец трагедии в Поставском районе: «Вертолет сгорел моментально, за пару минут»(недаступная спасылка) // Камсамольская праўда
  3. Государственный пограничный комитет вооружается европейскими вертолетами Архівавана 17 мая 2013. // TUT.BY
  4. Трагедия под Поставами. “В этот день там работали только наши ребята” Архівавана 23 кастрычніка 2011. // TUT.BY
  5. На Пастаўшчыне разбіўся верталёт Памежнага камітэта. Пяцёра загінулі // Наша Ніва
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падзеі 20 кастрычніка
Катэгорыя·2011 год у Беларусі
Катэгорыя·Катастрофы ў Беларусі
Катэгорыя·Вілейты
Катэгорыя·Авіякатастрофы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кастрычнік 2011 года
Катэгорыя·Гісторыя Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Катастрофы 2011 года