wd wp Пошук:

Катархей

Геахраналагічная шкала
Эон Эра Перыяд
Ф
а
н
е
р
а
з
о
й
Кайназой Чацвярцічны
Неаген
Палеаген
Мезазой Мел
Юра
Трыяс
Палеазой Перм
Карбон
Дэвон
Сілур
Ардовік
Кембрый
Д
а
к
е
м
б
р
ы
й
П
р
а
т
э
р
а
з
о
й
Неа
пратэразой
Эдыякарый
Крыагеній
Тоній
Меза
пратэразой
Стэній
Эктазій
Калімій
Палеа
пратэразой
Статэрый
Аразірый
Рыасій
Сідэрый
А
р
х
е
й
Неаархей
Мезаархей
Палеаархей
Эаархей
Катархей
Крыніца

Катархей (грэч.: «ніжэй старажытнага»), таксама гадэй[1 1], хэдзій, азой, прэархей, прыской[1 2]геалагічны эон, інтэрвал геалагічнага часу, які папярэднічаў архею. Асадкавыя пароды з катархея невядомыя. Паводле сучасных уяўленняў, жыцця на Зямлі ў катархеі не было.

Пачаўся з утварэння Зямлі — каля 4,6 млрд гадоў таму. Верхняя мяжа праводзіцца па часе 4,0 млрд гадоў таму. Такім чынам, гэты эон ахоплівае першыя 600 млн гадоў гісторыі нашай планеты. У сучаснай геахраналагічнай шкале ён не падзелены на эры і перыяды.

Склад і будова першаснай Зямлі

Зямля адразу пасля свайго ўтварэння была параўнальна халодным касмічным целам — тэмпература ў яе нетрах нідзе не перавышала тэмпературу плаўлення рэчыва. Яна мела дастаткова аднастайны склад, не існавала ні ядра, ні зямной кары.

Мяркуюць, што 5-4 млрд. гадоў таму назад за кошт радыеактыўнага распаду Зямля атрымлівала ў 5-6 разоў больш цяпла, чым зараз; большая была колькасць метэарытаў і сонечнай энергіі, якая дасягала паверхні Зямлі, паколькі атмасфера адсутнічала. Усё гэта абумовіла ўнутраны разагрэў Зямлі і выклікала зонную плаўку. Легкаплаўкія кампаненты рухаліся ўгару хутчэй за тугаплаўкія. Пад уплывам плаўкі пачаў фарміравацца базальтавы слой зямной кары: на паверхні Зямлі ўзніклі кальцавыя структуры, запоўненыя базальтавай лавай.

У папулярнай літаратуры распаўсюджана ўяўленне аб бурнай вулканічнай і гідратэрмальнай дзейнасці на паверхні Зямлі, якое не адпавядае рэчаіснасці. Вулканаў, што вывяргалі б на паверхню маладой Зямлі патокі лавы, фантанаў газаў і пароў вады ў тыя часы не было, як і не існавала ні гідрасферы, ні шчыльнай атмасферы[1]. Тая ж невялікая колькасць газаў і вадзяной пары, якія выдзялялася пры падзенні метэарытаў, паглыналася порыстым рэгалітам.

Рэльеф

Рэльеф нагадваў спярэшчаную метэарытамі паверхню Месяца, аднак быў згладжаны з-за моцных і практычна бесперапынных прыліўных землетрасенняў і складзены толькі манатонна цёмна-шэрым першасным рэчывам, пакрытым зверху тоўстым пластом рэгаліту.

Эвалюцыя сістэмы Зямля-Месяц

Суткі ў пачатку катархея доўжыліся 6 гадзін і былі прыблізна роўныя перыяду абарачэння Месяца, аднак апошні вельмі хутка ўзрастаў.

У пачатку катархея Месяц знаходзіўся на мяжы Роша, гэта значыць на адлегласці каля 17 тыс. км ад Зямлі, але адлегласць паміж Зямлёй і Месяцам хутка павялічвалася (з хуткасцю каля 10 км/год). Да канца катархея хуткасць аддалення Месяца ад Зямлі знізілася да 4 см/год, а адлегласць паміж імі ў гэты час складала каля 150 тыс. км.

Адначасова на Месяцы адбываліся такія ж геалагічныя працэсы, утвараліся месяцавыя моры, запоўненыя базальтавымі лавамі. У адрозненне ад Зямлі, энергетычныя рэсурсы Месяца параўнальна хутка страціліся з-за яго малой масы. Мяркуюць, што зараз тэмпература ў глыбіні Месяца роўна 100°С, тэрмічная эвалюцыя нязначна працягваецца ў яго нетрах. У наш час Месяц можна разглядаць як аналаг старажытнай Зямлі. Але эвалюцыя Зямлі пайшла далей, тады як Месяц амаль не змяніўся за апошнія 3-3,5 млрд. гадоў. Такім чынам, Месяц можна прыняць за своеасаблівую мадэль Зямлі на самым пачатку геалагічнай гісторыі яе развіцця.

Літаратура

Зноскі

  1. “Аід - у старажытных грэкаў бог царства памерлых”.

  2. В. Б. Харланд называў гэты час «прыскойскиі перыяд».

  3. Сорохтин, Ушаков, 2002, с. 92-93

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дакембрый
Катэгорыя·Геалагічныя эоны