wd wp Пошук:

Катажына Апалінская

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Катажы́на Апалі́нская (польск.: Katarzyna Opalińska; 13 кастрычніка 1680, Познань, Каралеўства Польскае — 19 сакавіка 1747, Люневіль, Францыя) — жонка Станіслава Ляшчынскага, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, княгіня Латарынгіі і Бара.

Біяграфія

Паходзіла са шляхецкага роду Апалінскіх герба «Ладдзя». Была дачкой кашталяна пазнаньскага Яна Караля Апалінскага і мендзыжэцкай старасцянкі Зоф’і Чарнкоўскай. У 1698 годзе ў Кракаве выйшла замуж за адалянаўскага старосту Станіслава Ляшчынскага. У 1699 годзе ў іх нарадзілася дачка Ганна, а ў 1703 — Марыя.

4 кастрычніка 1705 года падчас Паўночнай вайны Варшаўскай канфедэрацыяй каранаваная ў Варшаве разам з мужам на кіраўнікоў Рэчы Паспалітай замест Аўгуста II Моцнага. У 1708 годзе мусіла з дзецьмі пакінуць краіну, жыла ў Швецыі (у 1708—1711 у Шчэціне, у 1711—1714 у Крысціянстадзе). У 1714 выехала з мужам у нададзенае таму княства Цвайбрукен.

Маўзалей Катажыны ў Нансі

У 1719 годзе пасяліліся ў горадзе Вісамбур (Францыя). У 1725 іхная дачка Марыя выйшла замуж за французскага караля Людовіка XV. Ляшчынскія жылі ў Шамборы. У 1733 Станіслаў выехаў на радзіму, дзе зноў стаў каралём, Катажына ж засталася ў Францыі. Па вяртанні Станіслава Ляшчынскія атрымалі ад французскага караля тытул князёў Латарынгіі і Бара, жылі ў Люневілі. Катажына памерла 19 сакавіка 1747, пахаваная ў Касцёле Нотр-Дам дэ Бом Секюр у Нансі.

Дзеці

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1012920631 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Katarzyna (Leszczyńska, z domu Opalińska) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1012920631 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.

Спасылкі

Папярэднік:
Крысціяна Эбергардына фон Брандэнбург-Байройт
Каралева Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага
1705—1708
Пераемнік:
Марыя Юзэфа фон Габсбург
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Род Апалінскіх
Катэгорыя·Памерлі ў 1747 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Герцагстве Латарынгія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1680 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вялікія княгіні літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Познані
Катэгорыя·Ляшчынскія
Катэгорыя·Княгіні і каралевы польскія