wd wp Пошук:

Каста Хетагураў

Каста (Канстанцін Леванавіч) Хетагураў (ас.: Хетæгкаты Леуаны фырт Къоста; 15 кастрычніка 1859, сяло Нар, Паўночная Асеція — 1 красавіка 1906) — асецінскі пісьменнік, мастак; заснавальнік асецінскай літаратуры і літаратурнай мовы.

Біяграфія

Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1881-85). Пісаў на асецінскай і рускай мовах. Зборнікі «Вершы» (1895, на рускай мове) і «Асецінская ліра» (1899, на асецінскай мове) адыгралі вялікую ролю ў развіцці асецінскай літаратуры. Сацыяльныя праблемы ўзнімаў у псіхалагічных апавяданнях («Паляванне на тураў», 1893). Гісторыі роднага народа прысвяціў этнаграфічны нарыс «Асоба» (1894). Аўтар паэм на рускай мове «Фаціма» (1889), «Перад судом», «Каму жывецца весела» (абедзьве 1893), п’ес, публіцыстычных артыкулаў. Заснавальнік рэалістычнага жывапісу Паўночнай Асеціі (жанравыя карціны, партрэты, пейзажы Каўказа). На беларускую мову яго творы пераклалі Генадзь Кляўко і Юрась Свірка.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 1 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Церскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1906 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта