wd wp Пошук:

Карцэя

Карцэ́явозера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, за 11 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 1 км на захад ад вёскі Шкунцікі, у басейне ракі Дзісна на водападзеле рэк Паловіца і Стуканаўка.

Плошча паверхні 0,25 км². Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Плошча вадазбору 3,75 км². Аб’ём вады ў возеры каля 0,44 млн м².

Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй 1—2 м, спадзістыя, месцамі разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія. Выцякаюць ручаі ў Паловіцу і Стуканаўку.

У возеры водзяцца лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. Архівавана 1 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Шаркаўшчынскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара