wd wp Пошук:

Кароўка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кароўка (значэнні). Кароўка, малачай[1] (Lactarius piperatus) — шапкавы грыб роду Млечнік (Lactarius) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae). Умоўна-ядомы.

Апісанне

Шапка ў дыяметры 7—18 см[1], спачатку злёгку выпуклая, потым лейкападобная[1], у маладых пладовых цел з падагнутымі бакамі, якія затым распраўляюцца і становяцца хвалістымі. Скурка белага колеру, матавая, гладкая або злёгку аксаміцістая. Пласцінкі вузкія, частыя, па ножцы часам расшчэпленыя, маецца мноства кароткіх пласцінак. Споравы парашок белы, споры 8—9 × 6—7 мкм, арнаментаваныя, амаль круглай формы, бясколерныя, шыпаватыя, амілоідныя. Ножка 3—7 см у вышыню, ∅ 2—3 см[1], цыліндрычная, белая, суцэльная, вельмі шчыльная, звужваецца ля асновы, гладкая або злёгку зморшчаная[1]. Мякаць белая, шчыльная, ломкая. Млечны сок густы, ліпкі, белы, вельмі едкі, пры высыханні колер не мяняе або злёгку жаўцее[1].

Зменлівасць

Колер шапкі бывае зусім белым ці з крэмавым адценнем, яна, як правіла, у цэнтры больш цёмная, чым па краях. Пласцінкі спачатку белыя, потым крэмавыя, пры пашкоджанні пакрываюцца жаўтавата-карычневымі плямамі.

Экалогія і распаўсюджванне

Расце радамі або кольцамі ў сырых і зацененых лісцевых і мяшаных лясах, значна радзей у хвойных. Аддае перавагу добра дрэніраваным гліністым глебам.

На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна ў шыракалістых лясах[1]. На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі еўрапейскай часткі, у Заходняй і Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе.

Сезон: лета-восень.

Падобныя віды

Сінонімы

Харчовыя якасці

Часта лічыцца неядомым з-за вельмі вострага густу. У прынцыпе, умоўна-ядомы, часам ужываецца, пасля дбайнай апрацоўкі, у салёным выглядзе[1]. Таксама часам яго сушаць, расціраюць у парашок і выкарыстоўваюць у якасці пякучай прыправы замест перцу.

Лячэбныя ўласцівасці

Кароўка прыгнятальна дзейнічае на туберкулёзную палачку[2]. У народнай медыцыне гэты грыб у злёгку падсмажаным выглядзе ўжывалі для лячэння нырачна-каменнай хваробы[3].

Хімічнае тэставанне грыбоў|Хімічнае тэставанне

Раствор FeSO4 афарбоўвае мякаць у крэмава-ружовы колер, пад дзеяннем шчолачаў (KOH) колер не мяняе.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Груздь перечный // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 4. — 592 с. — 120 000 экз.
  2. Шиврина А. Н., Низковская О. П. и др. Биосинтетическая деятельность высших грибов. — Л., 1969.
  3. Кондратюк Е. Н., Ивченко С. И., Смык Г. К. Дикорастущие лекарственные и плодовые растения Украины. — Киев, 1969.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Млечнік