wd wp Пошук:

Карнелій Янсеній

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янсен. Янсе́ній (Карнеліс Янсен, лац.: Cornelius Otto Jansenius; 28 кастрычніка 15856 мая 1638) — галандскі біскуп, заснавальнік каталіцкага багаслоўскага вучэння, вядомага як янсенізм.

Біяграфія

Карнелій Янсеній вучыўся ў Сарбоне і ў Лувенскім універсітэце, дзе ў 1617 годзе ўзначаліў новы каталіцкі каледж.

Янсена асабліва займалі пытанні свабоды волі і ласкі божай. У 1630 годзе ён стаў прафесарам багаслоўя ў Лувене і вучыў тут у духу строгага аўгусцінізму. Ужо ў той час яму неаднаразова даводзілася спрачацца з езуітамі наконт розных дагматычных пытанняў. У 1636 годзе Янсен стаў біскупам іпрскім.

У Іпры ён скончыў выдадзенае ўжо пасля яго смерці ў 1640 годзе сачыненне: «Augustinus, sive doctrina S-ti Augustini de humanae naturae sanitatae, aegritudine, medicina etc.». У гэтай кнізе Янсен выстаўляў філасофію Арыстоцеля вінаватай у пелагіянскай ерасі і сцвярджаў, цалкам у духу Аўгусціна, што чалавечая прырода заганная, што свабоды волі не існуе, што выратаванне чалавека залежыць не ад спраў яго, а ад збавіцельнай сілы ласкі божай, што збавенна атрымаюць толькі тыя, каму яно наканавана.

Хоць Янсен лічыў сябе каталіком, у нечым, у тым ліку у дагмаце пра прадвызначэнне, ён сыходзіўся з Жанам Кальвінам. Да яго паслядоўнікаў належаў французскі навуковец і філосаф Блез Паскаль.

Пры жыцці Янсен апублікаваў некалькі драбнейшых багаслоўскіх сачыненняў, у якіх палемізаваў з езуітамі, а ў 1635 годзе выпусціў памфлет «Mars Gallicus», у якім асуджаў Рышэльё за падтрымку пратэстантаў у час Трыццацігадовай вайны.

Вучэнне Янсена, выкладзенае ў яго кнізе пра Аўгусціна, стала асновай янсенізму.

У 1653 годзе янсенізм быў асуджаны Папам Інакенціем X.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Cornelius Otto Jansen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Cornelius Jansenius — 2009.
  4. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гелдэрландзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1638 годзе
Катэгорыя·Гісторыя хрысціянства
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1585 годзе
Катэгорыя·Каталіцкія багасловы
Катэгорыя·Памерлі ў Заходняй Фландрыі
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Ерасіярхі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных