У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Карл VIII.
Карл VIII Кнутсан Бундэ (каля 1408 — 15 мая 1470) — кароль Швецыі з 28 чэрвеня 1448 па люты 1457 года (1-ы раз), c 9 жніўня 1464 па 30 студзеня 1465 года (2-гі раз), з 12 лістапада 1467 па 15 мая 1470 года (3-ці раз) і Нарвегіі з 25 кастрычніка 1449 па 14 мая 1450 года.
Пасля паўстання шведаў (1434—1436) супраць Кальмарскай уніі быў рэгентам (1438—1441).
З 1442 года Карл — ваенны кашталян Выбарга. Тым часам ён набыў шырокія феадальныя ўладанні ў Фінляндыі, цэнтрам якіх быў горад Турку. Аднак пазней Карл быў вымушаны перабрацца ў Выбарг, дзе праводзіў незалежную ад караля палітыку.[6]
Пасля смерці Крыстафера Баварскага, 20 чэрвеня 1448 года Карл быў абраны каралём Швецыі. Падчас войнаў з Даніяй (пачаліся ў 1452 годзе) звярнуўся да экстраардынарных пабораў, а таксама спрабаваў правесці зямельную рэдукцыю, гэта значыць вярнуць у казну раней раздадзеныя землі, што выклікала мяцеж знаці, у выніку чаго Карл VIII тройчы выганяўся з краіны. Спрыяў усталяванню ў Швецыі цэнтралізаванай манархіі.
![]() |
Карл VIII Кнутсан Бундэ на Вікісховішчы |
---|