wd wp Пошук:

Карл Вільгельмавіч Багеміле

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багеміле. Карл Вільгельмавіч Багемі́ле (руск.: Карл Вильгельмович Багемиле (Багемиль)) — архітэктар першай паловы XIX стагоддзя. З 1824 года тытулярны саветнік[1].

Біяграфія

Скончыў акадэмію ў Рыме. У 18111826 гадах гродзенскі губернскі архітэктар.

Творчасць

Фіксацыйны чарцёж будынка стайняў (карэтнай) з жылымі памяшканнямі пры Новым замку ў Гродне
Фасады і планы паверхаў будынкаў палацавага комплекса Агінскага ў Гродне. Фіксацыйны чарцёж[2]

Распрацаваў праект рэканструкцыі ратушы ў Гродне ў класіцыстычным стылі, ажыццёўлены ў 1815—1826 гадах.

Распрацаваў праект павятовых казначэйстваў для Брэста і Кобрына (1820), Ліды (1824). Выканаў фіксацыйныя чарцяжы старажытных пабудоў Гродна.

У 1822 годзе займаўся рамонтам часткі дома Агінскага і казармы юнкераў ў Гродне[3].

У 1822 годзе на тэрыторыі Фарных могілак на сродкі К. Студніцкага была ўзведзена капліца па праекте К. Багеміле. Званіцу капліцы дабудавалі ў 1907 годзе[3][4].

У 1825 годзе склаў каштарыс на рамонт палкавога лазарэта і пад’ёмнага моста ў павятовым горадзе Кобрыне[3][5].

У 1825 годзе склаў праект і каштарыс на пабудову паштовай станцыі ў маёнтку Крупчыцы[3][6][7].

4 снежня 1825 года Багеміле рапартаваў: «Па выкананні прадпісання Вашага правасхадзіцельства ад 26-га мая склаў план і каштарыс на пабудову паштовага са службамі Дома Навагрудскага павета ў мястэчку Сталовічах… а таксама на пабудову такога ж Дома ў Гародні»[3][8].

Спадчына

У Дзяржаўным архіве ў Лодзі(польск.) бел. захоўваецца дакумент «Пра спадчыну, якая засталася ад Карла Багеміля», датаваны 1892 годам.

Зноскі

  1. Багельмиль, Вильгельм
  2. РДГА, ф. 1488, воп. 168, воп. 1, спр. 949
  3. 1 2 3 4 5 Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания) Архівавана 27 сакавіка 2020.. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. — С. 77—78. У крыніцы памылкова названы Багемін
  4. Православное и католическое кладбища по ул. Антонова Архівавана 28 студзеня 2020. (руск.)
  5. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 6, л. 1, 2, 26 — 27
  6. цяпер Жабінкаўскі раён
  7. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 11, л. 14 б
  8. НГАБ. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 19, л. 1

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Архітэктары Кобрына
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Ліды
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Гродзенскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Архітэктары Гродна