wd wp Пошук:

Караідэльскі раён

Караідэ́льскі раён (руск.: Караидельский район; башк.: Ҡариҙел районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Караідэль.

Геаграфія

Караідэльскі раён мяжуе з Дуванскім, Нурыманаўскім, Благавешчанскім, Мішкінскім, Балтачаўскім і Аскінскім раёнамі. Плошча раёна складае 3785,78 км².

Гісторыя

Караідэльскі раён быў утвораны 20 лютага 1932 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 25533 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (47 %), далей ідуць татары (26,9 %), рускія (19,8 %) і марыйцы (5,4 %).

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96