wd wp Пошук:

Каратканожка

Караткано́жка[3] (Brachypodium) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

1. Каратканожка лясная (Brachypodium sylvaticum).
2. Каратканожка перыстая (Brachypodium pinnatum).
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнай формы, з гладкім краем, сядзячае, чаргаванае. Суквецце — колас. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне

Расліны роду распаўсюджаны ва ўмераных зонах Еўразіі, субтрапічных раёнах Міжземнамор’я, горных раёнах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, на астравах Цэйлон і Новая Гвінея.

Віды

Род налічвае каля 20 відаў, паводле сайта The Plant List — 22 віды.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Метлюжковыя